Кацярына Мікалаеўна Груда
Суддзі

Кацярына Мікалаеўна Груда

Колькасць рэпрэсаваных:
58
Дзень нараджэння:
16 кастрычніка 1980

Кацярына Мікалаеўна Груда датычная да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. У якасці суддзі суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы Груда на працягу доўгага перыяду часу выносіць палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці. У выніку яе рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы выступоўцы супраць дзейнага ў краіне рэжыму. У прыватнасці, у кастрычніку 2022 года суддзя прызнала прыгаварыла палітвязня Міхаіла Корзуна да чатырох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму за каментары ў сетцы інтэрнэт. 4 красавіка 2022 года асудзіла на 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму палітвязня Дзяніса Карабана за каментар у сацыяльнай сетцы. Такім чынам, Кацярына Груда нясе адказнасць за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Яе праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Груды спрыяюць парушэнням правоў чалавека і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 58

На старонцы: