Мікалай Мікалаевіч Крупадзёраў
Суддзі

Мікалай Мікалаевіч Крупадзёраў

Колькасць рэпрэсаваных:
6
Адміністрацыйных спраў:
27
Дзень нараджэння:
15 снежня 1970

Суд Чыгуначнага раёна горада Гомеля. Суддзя. Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 13 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 32 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 2025 рублёў штрафаў, не менш як 3 гады пазбаўлення або абмежавання волі. Прызначыў палітзняволенай, Паліне Шарэнда-Панасюк, у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі. Паліна з'яўляецца маці двух непаўналетніх сыноў, якую абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 364 (Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі), арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), а затым яшчэ і распачалі новую крымінальную справу за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі турмы (ч. 2 арт. 411 КК). Вынес прысуд Яўгену Рагуцкаму, якога прызнаў вінаватым па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і прыгаварыў да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Да паседжання ён амаль год знаходзіўся пад хатнім арыштам. Яўген з дзяцінства мае захворванне - рэўматоідны артрыт. Прыгаварыў глуханямога Дзмітрыя Заломскага да 2-х гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), заклікі да гвалту ў дачыненні да суддзі (арт. 389 КК) у тэлеграм. Суд быў закрыты, таму дэталі справы невядомыя. Зміцер прызнаны палітвязнем. Пастанавіў перавесці палітвязню Наталлю Хершэ з калоніі ў турму з больш жорсткімі ўмовамі. Дакладныя прычыны такога рашэння не вядомы.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 6

На старонцы: