Андрэй Вітальевіч Хвясюк
Іншыя

Андрэй Вітальевіч Хвясюк

Колькасць рэпрэсаваных:
1
Дзень нараджэння:
16 красавіка 1989

Аддзел унутраных спраў Ленінскага раёна горада Брэста. Старэйшы інспектар па ахове грамадскага парадку. Капітан міліцыі. Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Андрэй Вітальевіч Хвясюк з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, сотні журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Андрэй Хвясюк браў удзел у сілавым падаўленні мірных пратэстаў з ужываннем фізічнага і псіхалагічнага гвалту, а таксама выступаў сведкам у судах па палітычных прычынах у дачыненні да ўдзельнікаў акцый пратэсту. Па сведчаннях відавочцаў, пасля затрыманняў 9-11 жніўня 2020 года ён асабіста збіваў затрыманых у спартзале за тое, што яны "няправільна стаялі перад ім на каленях". Гэтыя дзеянні Хвесюка з'яўляюцца прамым парушэннем міжнародных стандартаў правоў чалавека і дэманструюць гвалт і беззаконне, якія характарызуюць палітычную сістэму ў Беларусі.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: