Сяргей Андрэевіч Лыцін
Дзярж. абвінаваўцы

Сяргей Андрэевіч Лыцін

Колькасць рэпрэсаваных:
1
Дзень нараджэння:
22 лістапада 1994

Выступае дзяржаўным абвінаваўцам у палітычна матываваных справах. Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па крымінальнай справе Андрэя Ломшы, якога абвінавачвалі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у паклёпе (артыкул 188 КК), абразе Лукашэнкі (частка 1 артыкула 368 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (артыкул 369 КК). Паводле абвінавачання, 17 жніўня 2020 года Андрэй Ломша ў «Аднакласніках» паставіў лайк на публікацыю карыстальніка Аляксандра Плескацэвіча пра камандзіра ўзвода ДАІ горада Баранавічы, капітана міліцыі Аляксандра Лісіца, пра якога гаварылася, што «такія мярзотнікі, як ён, не заслугоўваюць. Абвінавачаны таксама падзяліўся названымі публікацыямі на сваёй старонцы ў «Аднакласніках» і паставіў адзнаку «клас» пад змантаванай выявай Лукашэнкі ў абразлівым выглядзе. Лыцін запытаў для Андрэя Ломшы пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады, а таксама задаволіць заяўлены пазоў у поўным аб'ёме ў памеры 1000 рублёў. Менавіта такое рашэньне і вынес суд.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: