Таццяна Аляксандраўна Ліннік
Суддзі

Таццяна Аляксандраўна Ліннік

Колькасць рэпрэсаваных:
5
Адміністрацыйных спраў:
1
Дзень нараджэння:
4 студзеня 1988

Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых пастаноў, не менш за 25 рашэнняў аб прысуджэнні як мінімум 436 сутак адміністрацыйнага арышту і штрафаў на як мінімум 32856 рублёў штрафаў і не менш за 2 гады абмежавання або пазбаўлення волі. Прымала ўдзел у судовых паседжаннях у дачыненні да ўдзельнікаў «Маршу раззлаваных беларусаў 2.0», Выносіла пастановы ў адносінах да журналістаў за асвятленне падзей у краіне. У 2019 годзе вынесла пастанову ў дачыненні да Ніны Багінскай, па артыкуле 23.34 часткі 3, аб прысуджэнні штрафу ў 50 базавых велічынь. У 2019 годзе выносіла пастановы ў дачыненні да затрыманых удзельнікаў акцый супраць інтэграцыі з Расіяй. У лістападзе 2020 года, выносіла палітычныя матываваныя рашэнні ў адносінах да інвалідаў 2 і 3 груп. Суддзя па справах палітвязняў Іллі Туркова і Ларысы Танкашур. Уключана ў рэкамендаваны спіс асоб для ўвядзення індывідуальных санкцый з боку Еўрапейскага Саюза. Такія дзеянні падрываюць прынцыпы справядлівасці і нормы міжнародных стандартаў судовай незалежнасці.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 5

На старонцы: