
Аляксандр Леанідавіч Ярашэвіч
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 3
- Дзень нараджэння:
- 20 ліпеня 1975
Выступіў дзяржабвінаваўцам па справе Аляксея Павядайлы, якога асудзілі па частцы 1 артыкула 295-3 КК РБ - "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў" і прызначылі ў якасці пакарання 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. На судзе Аляксей пагадзіўся з тым, што перавозіў і захоўваў гэтую сумесь, але адмаўляў яе выраб. Паводле яго слоў, ён захоўваў і выкарыстоўваў яе для асабістых бытавых патрэб. Выступіў дзяржабвінаваўцам па справе 39-гадовай жыхаркі горада Баранавічы, якую абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў па артыкуле 369 КК і прызначылі ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў, без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама жанчына выплаціла матэрыяльнае кампенсаванне за маральныя пакуты ў сувязі з яе каментаром у інтэрнэце. Паведамляў у міліцыю аб акцыях пратэсту, а менавіта аб размяшчэнні бел-чырвона-белых сцягоў у горадзе Менску.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 3
Знойдзена: 3
