Павел Алегавіч Папкоў
Дзярж. абвінаваўцы

Павел Алегавіч Папкоў

Колькасць рэпрэсаваных:
2
Дзень нараджэння:
16 траўня 1983

Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Папкоў Павел Алегавіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе студэнта БДУІР. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады - начальніка 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Міхаіла Бедункевіча. 9 лістапада 2020 года студэнт размясціў у дваровым чаце тэкставае паведамленне, якое «ўтрымлівае публічную абразу палкоўніка міліцыі ў непрыстойнай форме і зневажае яго гонар і годнасць». Сваю віну Аляксей прызнаў цалкам і раскаяўся, адвакат папрасіла вызваліць яго ад крымінальнай адказнасці і прыцягнуць да адміністрацыйнай, але Папкоў запытаў паўтара гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе Лявона Халатрана і запытаў два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу за ўдзел у акцыі пратэсту. Пры затрыманні мужчына быў моцна збіты.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 2

На старонцы: