Цімур Алегавіч Пахоменка
Іншыя

Цімур Алегавіч Пахоменка

Колькасць рэпрэсаваных:
1
Дзень нараджэння:
30 верасня 1979

Начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС г. Магілёва. Падпалкоўнік міліцыі. Збіваў затрыманых у РАУС здзекаваўся на лесвіцы і спартзале. Пазней курыраваў прыцягненне грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці па сфальсіфікаваных пратаколах. Начальнік ААПП Ленінскага РАУС г. Магілёва. Падпалкоўнік міліцыі. Дадзены карнік асабіста збіваў людзей падчас драматычных падзеяў жніўня 2020 года. Пазней курыраваў прыцягненне грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці па сфальсіфікаваных пратаколах. - 25 верасня 2019 года не даў азнаёміцца з матэрыяламі справы і актывісту Аляксандру Хамратаву. - 9 жніўня 2020 года складаў рапарт і займаўся падробкай дакументаў мірнай жанчыны з Логвінавым П.У. і Мажаевым А.В. - 9 жніўня 2020 года афармляў рапарт на мірнага мужчыну па арт.23.34 КаАП. Суддзёй выступала Новікава Л.У. - 11 жніўня 2020 года змяняў дадзеныя ў рапарце на дзяўчыну са сцягам БЧБ. - 13 жніўня 2020 года ўдзельнічаў у выязным судзе супраць мірнага мужчыны, затрыманага з-за таго, што сядзеў на лавачцы. Суддзёй па гэтай справе выступала Драздова А.У. - 11 жніўня 2020 года па сведчанні сведкаў: "Апрацоўваў затрыманых у РАУС, здзекаваўся на лесвіцы і спартзале".

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: