
Ксенія Уладзіміраўна Урублеўская (Нікіфарава)
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 2
- Дзень нараджэння:
- 27 лістапада 1990
Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 11 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш за 86 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш за 796 рублёў штрафаў. Прысудзіла 2 гады і 6 месяцаў Сяргею Батуры па ч.2 арт.368 КК РБ за расклейванне ўлётак тых, хто абражае Лукашэнку. Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Суддзя па другой справе палітвязня Арцёма Анішчука, які раней падвяргаўся катаванням у магілёўскай ВК-15. Ён мусіў выйсці на волю 29 чэрвеня 2022 года, адбыўшы тэрмін па першай справе. Але замест гэтага яго этапавалі ў СІЗА, прад'явіўшы абвінавачанне па арт. 369 КК РБ, абвінавачанне было датавана датай, калі была актуальная старая рэдакцыя артыкула, паводле якога не прадугледжвалася мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Суддзя Нікіфарава не ўлічыла грубых парушэнняў крымінальна працэсуальнага кодэкса, што сведчыць, што правасуддзе ў яе асобе ўлічвае толькі інтарэсы рэжыму Лукашэнкі. Гэтак жа гэта груба парушае базавыя правы права чалавека, у прыватнасці на справядлівы і непрадузяты суд.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 2
Знойдзена: 2
