Наталля Васільеўна Дзеравянка
Суддзі

Наталля Васільеўна Дзеравянка

Колькасць рэпрэсаваных:
1

Саўдзельніца злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Дзеравянка Наталля Васільеўна з'яўляецца супрацоўніцай органаў судовай улады, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій, у межах якіх былі затрыманыя і падвергнутыя гвалту тысячы мірных дэманстрантаў, некалькі сотняў журналістаў, праваабаронцаў і актывістаў. Выносіла абвінаваўчыя прысуды па палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу на агульную суму не менш за 810 рублёў. Вынесла прысуд Яўгену Віктаравічу Петрачэнку па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў за тое, што мужчына ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года падчас акцыі пратэсту пасля выбараў штурхнуў турнікет на міліцыянта, чым пашкодзіў яму нагу і твар. Затрымалі Яўгена на наступны дзень, пры гэтым ударылі дубінкай па галаве так, што ён страціў прытомнасць. Дзеравянка вынесла мужчыну пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады і 6 месяцаў з адбываннем ва ўмовах строгага рэжыму. Пракурор запытваў для Яўгена 3 гады пазбаўлення волі.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: