Ігар Віктаравіч Чорны
Наглядчыкі

Ігар Віктаравіч Чорны

Колькасць рэпрэсаваных:
437
Дзень нараджэння:
9 красавіка 1989

Упраўленне Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гомельскай вобласці і горадзе Гомелі. Папраўчая калонія №4. Дзяжурны памочнік начальніка калоніі. (Раней быў намеснікам начальніка аператыўнай часткі). Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Чорны Ігар Віктаравіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Асабіста ўдзельнічаў у здзеках над Маёравай, Гнаўк, Міткевіч, Бахвалавай і іншымі палітвязнямі жаночай калоніі ПК №4. Аказваў маральны ціск на зняволеных, казаў, што іх родныя памерлі, хаця гэта не адпавядала рэчаіснасці, пры гэтым пазбаўляў магчымасці атрымання лістоў. Не перадаваў пасылкі, складаў рапарты аб парушэннях па надуманых прычынах. Абражаў жанчын, а адной з іх сказаў, што спісаць чалавека прасцей за форменную сукенку, калі тая адмовілася падпісваць дакументы, дзе было напісана, што нібыта ў Жодзіне яе ніхто не збіваў. Зневажальна адгукаўся і смяяўся над тымі, хто спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 437

На старонцы: