Вікторыя Васільеўна Паляшчук
Суддзі

Вікторыя Васільеўна Паляшчук

Колькасць рэпрэсаваных:
26
Дзень нараджэння:
19 верасня 1989

Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 32 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш за 60 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш за 6345 рублёў штрафаў, не менш за 16 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі. Прысудзіла па тры гады пазбаўлення волі двум маладзечанцам, Паўлу Пяскову і Уладзіславу Еўсцягнееву, якіх судзілі па ч. 2 ст. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціўленне супрацоўнікам АМАП з прымяненнем гвалту падчас сутыкнення з сілавікамі на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне, падчас якой супрацоўнік АМАП ГУУС РБ дастаў пісталет. Асуджаныя спрабавалі адбіць затрыманага пратэстуючага ад супрацоўнікаў АМАП. Таксама прысудзіла вялікі штраф бацькам з трыма дзецьмі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. Асудзіла палітвязню Наталлю Дуліну, былую выкладчыцу МДЛУ па ч. 1 ст. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), ч. 1 ст. 361-4 (Садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Прысуд - тры гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі. Прызнала Аляксандра Мішука вінаватым па ч. 1 ст. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і прыгаварыла яго да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, за выступленне перад работнікамі «Беларуськалія».

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 26

На старонцы: