Андрэй Вацлавовіч Грушко
Суддзі

Андрэй Вацлавовіч Грушко

Колькасць рэпрэсаваных:
43
Адміністрацыйных спраў:
44
Дзень нараджэння:
24 студзеня 1979

Выносіў абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш за 9920 рублёў і ў выглядзе адміністрацыйнага арышту не менш за 275 сутак. Судзіў 11 чалавек, прызнаных пасля палітвязнямі, і вынес ім пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрміны ад 3,5 да 5 гадоў, а таксама вынес прысуд двум непаўналетніх - да 3 гадоў выхаваўчай калоніі. Усе ўдзельнічалі ў мітынгу пасля таго, як стала зразумела, што выбары сфальсіфікаваныя і прызнаныя вінаватымі паводле часткі 2 артыкула 293 Крымінальнага кодэкса РБ. Прызнаў Іллю Смольскага, які абвінавачваецца ў абразе дзяржаўнага сцяга па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, вінаватым і прыгаварыў яго да 1 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Ілья сарваў сцяг ля харэаграфічнага вучылішча ў горадзе Брэсце. Судзіў актывістку незалежнага прафсаюза РЭП за каментар у матэрыяле "Радыё Рацыя". Вынес пакаранне ў выглядзе 3,5 і 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму фігурантам "Пінскай справы", калі людзі пачалі абараняцца ад нападу прадстаўнікоў сілавых структур.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 43

На старонцы: