Ігар Леанідавіч Кошка
Суддзі

Ігар Леанідавіч Кошка

Колькасць рэпрэсаваных:
3
Адміністрацыйных спраў:
8
Дзень нараджэння:
18 ліпеня 1965

Выносіў абвінаваўчыя прысуды ў палітычна матываваных справах, дзе прысудзіў пакаранне ў выглядзе штрафу ў агульнай суме не менш за 2125 рублёў. Вынес прысуд журналісту Юрыю Дзяшуку з пакараннем у выглядзе 1450 рублёў штрафу па артыкуле 23.34 КаАП нібыта за пікетаванне ў зале суда. Юры прыйшоў падтрымаць актывіста Вітольда Ашурка, прыгаворанага да 5-ці гадоў калоніі па артыкуле 342 КК. Усяго тады сабралася каля 50 чалавек, людзі сустрэлі прысуд крыкамі «Ганьба!», аднак на відэа з суда бачна, што Юры не выкрыквае лозунгі. Асудзіў Таццяну Звярко, якая знаходзілася ў дэкрэтным водпуску (яе маленькаму сыну - 1 год і 8 месяцаў) па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 369 КК РБ (Знявага прадстаўніка ўлады) і арт. 368 КК РБ (Абраза прэзідэнта) і прызначыў пакаранне ў выглядзе 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Таксама жанчына павінна выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды складнік 2000 рублёў міліцыянту Дзянісу Жынко, прызнанаму па справе пацярпелым. Справа была заведзеная за каментар у інтэрнэце.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 3

На старонцы: