
Галіна Іванаўна Міхальчук
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Экс-начальнік АУС Ваўкавыскага райвыканкама. Палкоўнік міліцыі. Ягоная міліцэйская кар'ера пачалася з 1996 года з пасады міліцыянта патрульна-паставой службы міліцыі ў Ваўкавыску. У 2001 годзе ён паспрабаваў сябе ў ролі малодшага оперупаўнаважанага групы нораваў і незаконнага абароту наркотыкаў, затым працаваў у аддзяленні па вышуку асоб, якія прапалі без вестак. За ягонай спіной і служба ў так званым «забойным аддзеле», дзе раскрываюцца цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы супраць асобы. Да кастрычніка 2017 года Асоцкі знаходзіўся на пасадзе начальніка крымінальнага вышуку ў Ленінскім РАУС г. Гродна. З кастрычніка 2017 па май 2019 працаваў першым намеснікам начальніка Слонімскага РАУС. Затым з траўня 2019 па канец жніўня 2022. Затым быў зняты з пасады У 2019 годзе Віталь Асоцкі атрымаў медаль "За бездакорную службу" ІІ ступені. 7 кастрычніка 2019 года прысвоена званне палкоўніка міліцыі. Кіраваў сілавым прыгнечаннем мірных пратэстаў у Ваўкавыску. 10 жніўня 2020 года здзекаваўся з чалавека на галоўнай плошчы горада Ваўкавыска. Ёсць відэа, дзе бачна, як чалавек ляжыць на зямлі і не супраціўляецца затрыманню, але супрацоўнік Асоцкі трымае калена ў яго на спіне і адцягвае яго за ноздры. Пазней у інтэрв'ю супрацоўнік Асоцкі назваў гэты метад затрымання "спецыяльным прыёмам". Праходзіў пацярпелым па справе пенсіянеркі Галіны Міхальчук, дзе запатрабаваў кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1500 рублёў. УУС Гродзенскага аблвыканкама накіраваў іск да Віталя Асоцкага. Грамадзянскі працэс "Аб кампенсацыі маёмаснай шкоды, прычыненай работнікамі пры выкананні службовых (працоўных) абавязкаў" пачаўся 6 сакавіка.
Знойдзена: 1
Знойдзена: 1

Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.