Іван Аляксандравіч Пацко
- Dissidentby з
- Дата прызнання палітзняволеным паводле даных Dissidentby
- ПЦ «Вясна» з
- Дата прызнання палітзняволеным Праваабарончым цэнтрам «Вясна»

Руслана Альбертаўна Сянько мае дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Сянько нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі Брэсцкага абласнога суда выносіць палітычна матываваныя прысуды ў дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь. У выніку яе рашэнняў на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя беларусы не падтрымліваюць дзейны ў краіне рэжым. У прыватнасці 31 снежня 2021 года яна прыгаварыла палітвязня, блогера Юрыя Чудзіновіча да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму. У 2022-м годзе Сянько вынесла рашэнне аб пазбаўленні волі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на 3 гады і 6 месяцаў Дзмітрыя Лагодзіча па так званай «справе Зельцэра». 3 лістапада 2022 года Руслана Сянько прыгаварыла прадпрымальніка з Брэста Сяргея Мацюхевіча да пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму за паведамленні ў інтэрнэце. Такім чынам, Сянько Руслана Альбертаўна нясе адказнасць за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Яе праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Сянько спрыяюць парушэнням правоў чалавека і ўзмацненню палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Знойдзена: 34
Знойдзена: 34
Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.





