Аляксандр Юр'евіч Гаўрылаў
Суддзі

Аляксандр Юр'евіч Гаўрылаў

Колькасць рэпрэсаваных:
1
Дзень нараджэння:
27 сакавіка 1959

Датычны да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 7 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 2024 рублі штрафаў, не менш як 3 гады пазбаўлення або абмежавання волі. Вынес пакаранне палітвязню Ігару Пыж'янаву па частцы 1 артыкула 366 Крымінальнага кодэкса — гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак. Супрацоўнікі сілавых органаў падманным шляхам паклікалі Ігара на вуліцу, дзе прасілі пераставіць аўтамабіль. Калі Ігар выйшаў, двое мужчын без дазволу селі да яго ў машыну і пачалі яго зневажаць. Пасля таго, як усе зноў апынуліся на вуліцы, адзін з супрацоўнікаў схапіў Ігара за руку і хацеў яе заламаць, на што той спытаўся, ці жадаюць яго затрымаць. Адказ быў адмоўны. Ігар зрабіў падножку, каб вызваліцца. За гэта пасля і быў затрыманы. Пазней супрацоўнік сілавых органаў заявіў, што Ігар парваў яму меніск, але не прадставіў ніякіх дакументаў, якія пацвярджаюць. У ШІЗА Ігара збівалі так, што ён не мог ні сядзець, ні ляжаць. Потым яму сталі даваць абязбольвальныя і транквілізатары. Аднойчы ўдалося задаць яму некалькі пытанняў у прагулачным дворыку праз сцяну, але ён дрэнна іх разумеў, адказваў недарэчы і затарможана. Гаўрылаў прыгаварыў Ігара да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму і пастанавіў спагнаць у якасці кампенсацыі маральнай шкоды пацярпеламу 6000 рублёў.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: