
Сяргей Іванавіч Салавей
- Колькасць рэпрэсаваных:
- 3
- Дзень нараджэння:
- 3 студзеня 1982
Салігорскі раённы аддзел унутраных спраў. Намеснік начальніка. Начальнік міліцыі грамадскай бяспекі. Падпалкоўнік міліцыі Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Сяргей Іванавіч Салавей з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. У прыватнасці, Салавей кіраваў затрыманнямі мірных пратэстоўцаў падчас перадвыбарнай кампаніі і пратэстаў 9-11 жніўня 2020 года. Пры затрыманні сяброў страйкаму і гарадскіх актывістак 28 лютага вызначыўся тым, што асабіста біў па галаве адну з затрыманых. Астатніх збівалі перад аўтобусам, у аўтобусе, а пасля супрацоўнікі АМАП у салоне транспартнага сродку з затрыманымі распылілі пярцовы газ. У РАУС людзей таксама падвяргалі фізічнаму гвалту, а ў іх дамы прыходзілі невядомыя з мэтай ператрусу без ордэраў і пастаноў пракурора. Выступіў пацярпелым па справе супраць Рамана Смолкіна, дзе заявіў, што адчуў сябе абражаным каментарам у сацыяльнай сетцы ВКонтакте. Паводле абвінавачання, пацярпелі яго гонар і годнасць. Яго жонка таксама была абураная гэтым каментаром. У выніку Раману прысудзілі 5100 рублёў штрафу і пастанавілі выплаціць 2000 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. Да таго ж, у мужчыны канфіскавалі мабільны тэлефон як "сродак учынення злачынства". Такім чынам, дзеянні Сяргея Салаўя парушаюць правы чалавека і садзейнічаюць умацаванню рэпрэсіўнага рэжыму, які дзейнічае ў Рэспубліцы Беларусь.
Спіс рэпрэсаваных
Знойдзена: 3
Знойдзена: 3
