Ганна Барысаўна Леўсік
Суддзі

Ганна Барысаўна Леўсік

Колькасць рэпрэсаваных:
7
Адміністрацыйных спраў:
52
Дзень нараджэння:
7 кастрычніка 1973

Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш за 14 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш за 28 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш за 3495 рублёў штрафаў, не менш за 16 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі. Праводзіла незаконныя выязныя судовыя паседжанні ў Цэнтры Ізаляцыі Правапарушальнікаў. Выказвала ў судзе асабістае меркаванне. Прымушала прызнавацца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу пад пагрозай арышту. Адмаўлялася запрашаць наяўных сведкаў. У прыняцьці рашэньняў кіруецца толькі сьведчаньнямі супрацоўнікаў АМАП. Прыгаварыла да 4 гадоў пазбаўлення волі палітвязня Аляксандра Целага, які быў валанцёрам у ІЧУ на Акрэсціна і падвергся збіццю на вачах у пажылых бацькоў. Прысудзіла Людміле Таранак 10 сутак адміністрацыйнага арышту і штраф 405 рублёў па арт. 10.9 КаАП (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці), арт. 17.1 КаАП (Дробнае хуліганства), арт. 23.34 КаАП. Жанчына зняла маску з асобы міліцыянта ў цывільным падчас акцыі пратэсту ў Гродне. Прыгаварыла 4 жыхароў Гродна да тэрмінаў ад 3 да 3.5 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, за счэпку падчас мірнай акцыі пратэсту. Усіх абвінавацілі па арт. 342 КК (Арганізацыя масавых беспарадкаў) і 364 КК (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі).

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 7

На старонцы: