Зінаіда Васільеўна Балаболава
Суддзі

Зінаіда Васільеўна Балаболава

Колькасць рэпрэсаваных:
1
Адміністрацыйных спраў:
152
Дзень нараджэння:
13 чэрвеня 1966

Судзіць як удзельнікаў мірных акцый пратэсту, так і абсалютна недатычных да пратэстаў грамадзян, прысуджаючы пры гэтым каласальную колькасць сутак арышту і вялізныя штрафы па арт. 23.34 КаАП. З 2020 года выдала штрафаў мінімум на 14153 руб., Адм. арышту - мінімум 603 сутак Судзіла Вольгу Брыцікаву 5 разоў запар, прысудзіўшы ў агульнай складанасці 75 сутак адміністрацыйнага арышту. У лістападзе зноў асудзіла Вольгу на 15 сутак. Прысудзіла 100 базавых велічыняў штрафу за пікетаваньне ўкраінскім сьцягам на закрытай старонцы ў Інстаграм. І 30 базавых велічыняў за падпіскі на “экстрэмісцкія” каналы “УКантакце”. Асудзіла двух работнікаў "Нафтана" на 30 і 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Прысудзіла наваполацкаму актывісту 5 разоў запар па 15 сутак адміністрацыйнага арышту, нягледзячы на гіпертанічны крыз, які Андрэй перанёс падчас першых 15 сутак. Адправіла дваіх "нафтанаўцаў" на 45 сутак адміністрацыйнага арышту. Прысудзіла 15 сутак за рэпост "перадвыбарнай кампаніі Лукашэнкі на выбарах 2010 года".

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: