Раман Валер'евіч Гаўрылаў
Іншыя

Раман Валер'евіч Гаўрылаў

Колькасць рэпрэсаваных:
1
Дзень нараджэння:
15 верасня 1991

З'яўляецца забойцам Генадзя Шутава, мірнага дэманстранта з Брэста. 11 жніўня 2020 года, пры затрыманні, ён стрэліў бяззбройнаму Шутаву ў патыліцу. Ад агнястрэльнага ранення, атрыманага 11 жніўня, Генадзь памёр у ваенным шпіталі. Кардзюкова, які апазнаў у Гаўрылаве забойцу, асудзілі за замах на забойства супрацоўніка МУС, а Генадзя Шутава абвінавацілі пасмяротна, усё для таго, каб апраўдаць дадзенае забойства. Падчас суда Гаўрылаў прызнаўся, што ён спачатку стрэліў у паветра, а потым зразумеў, што Шутаў буйнейшы за яго і ён не можа з ім змагацца. Пасля чаго зрабіў стрэл у несмяротную вобласць, але трапіў у патыліцу. Гаўрылаў запатрабаваў ад сям'і загінулай кампенсацыі матэрыяльнага ўрону (за выдаткаваны баявы патрон) і маральнай шкоды (пагаршэнне якасці сну, ментальныя перажыванні, засмучэнне, трывога, пасіўнасць). Гаўрылаў узнагароджаны дзяржаўнай узнагародай 30 снежня 2020 года.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: