Наталля Вячаславаўна Карабліна
Суддзі

Наталля Вячаславаўна Карабліна

Колькасць рэпрэсаваных:
7
Адміністрацыйных спраў:
18
Дзень нараджэння:
27 студзеня 1976

Датычная да вынясення палітычна матываваных судовых рашэнняў, не менш як 33 палітычна матываваныя рашэнні, па якіх прызначана не менш як 22 сутак адміністрацыйнага арышту, не менш як 3128 рублёў штрафаў, не менш як 14 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі. У 2018 годзе судзіла Таццяну Севярынец. Прызнала вінаватым 50-гадовага дырэктара прыватнага прадпрыемства Міхаіла Захаранкі ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (артыкул 364 КК РБ), і прызначыла пакаранне ў выглядзе 3-х гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Супрацоўнікі МУС абвінавацілі мужчыну ў тым, што ён "стаяў са сціснутымі кулакамі" і пагражаў расправай. Асудзіла Руслана Чаркаса на паўтара гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу. Суддзя палічыла, што ён маючы намер на публічную абразу прадстаўніка ўлады, а менавіта інспектара дарожна-патрульнай службы групы дарожна-патрульнай службы Дзяржаўнай інспекцыі аддзялення ДАІ Ганцавіцкага райвыканкама старшага лейтэнанта міліцыі Вольніча ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» абразіў апошняга з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі, якая зневажае аўтарытэт, гонар і годнасць прадстаўніка ўлады Вольніча ў сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў. Асудзіла Алега Яфрэменка да пазбаўлення волі тэрмінам на чатыры з паловай гады з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму, за падсечку супрацоўніку МУС. Таксама задаволіла пазоў пацярпелага супрацоўніка МУС, які патрабаваў грашовай кампенсацыі маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 7

На старонцы: