Уладзіслаў Ігаравіч Шукайла
Іншыя

Уладзіслаў Ігаравіч Шукайла

Колькасць рэпрэсаваных:
2
Дзень нараджэння:
4 чэрвеня 1994

АМАП. Брэст. Па іншых дадзеных Карацеляў: супрацоўнік МУС г. Віцебска Супрацоўнік ППСМ УУС Брэсцкага аблвыканкама Удзельнічаў у жорсткіх разгонах мірных грамадзян, у тым ліку быў заўважаны ў Віцебску падчас затрымання мірных грамадзян з прымяненнем спецсродкаў. Суд Цэнтральнага раёна Мінска прыгаварыў мужчыну да двух гадоў хатняй хіміі за "абразу прадстаўніка ўлады". Злачынствам прызналі каментар «пазыўны дрышч» пад пастом аб Уладзіславе Шукайла. Суддзя суда Быхаўскага раёна Уладзімір Жолудзеў прысудзіў Мікалая Кавалеўскага да 1,5 гадоў «хіміі» за абразу міліцыянта (арт. 369 КК) Уладзіслава Шукайлу, які ўдзельнічаў у разгоне мірнай акцыі пратэсту ў Віцебску. Акрамя таго, Жолудзеў пастанавіў выплаціць пацярпеламу 1000 рублёў кампенсацыі. Пракурор - Андрэй Стральцоў. Мікалай Кавалеўскі пакінуў каментар «дрэшчаў» пад публікацыяй у групе Nexta Вконтакте. Характэрны той факт, што ў публікацыі гаварылася, што ў Менску асудзілі чалавека за абразу Шукайлы словам «дрышч». Тады Мікалай пакінуў такі самы каментар. Сам Мікалай не лічыць гэтае слова абразлівым - яно, на яго погляд, характарызуе целасклад худога чалавека. Пракурор - Арцём Цвяткоў Суддзя - Вікторыя Шабуня

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 2

На старонцы: