Сяргей Міхайлавіч Гаўрылюк
Дзярж. абвінаваўцы

Сяргей Міхайлавіч Гаўрылюк

Колькасць рэпрэсаваных:
1
Дзень нараджэння:
2 снежня 1973

Саўдзельнік злачынстваў супраць правоў і свабод грамадзян Беларусі. Гаўрылюк Сяргей Міхайлавіч з'яўляецца супрацоўнікам сілавых органаў, якія маюць дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій. Выступаў дзяржаўным абвінаваўцам па справе Аляксандра Патаповіча. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ўначы 9 жніўня ён спрабаваў наехаць на аўтамабілі на супрацоўнікаў міліцыі. Гаўрылюк лічыць, што віна Аляксандра пацвярджаецца матэрыяламі справы, у тым ліку паказаннямі шасці супрацоўнікаў МУС. Аднак Аляксандр не прызнаў сваёй віны. Ён сцвярджае, што проста спалохаўся натоўпу з розных бакоў і паехаў у напрамку, дзе людзей не было відаць. Следчы эксперымент пацвердзіў, што ў тых умовах немагчыма было распазнаць міліцыянераў. Таксама адвакаты звярнулі ўвагу на супярэчнасці ў паказаннях сведкаў. Аляксандру прызначылі пакаранне ў выглядзе 2 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Гаўрылюка такі прысуд не задаволіў, і ён аспрэчыў яго, дамогшыся для Аляксандра пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Спіс рэпрэсаваных

Знойдзена: 1

На старонцы: