Міхаіл Валянцінавіч Глухоўскі
- Катэгорыі спраў:
- Пратэсты 2020 Менск
- Родны горад:
- Мінск

Ала Аляксандраўна Скуратовіч мае дачыненне да палітычна матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь. Скуратовіч нясе адказнасць за тое, што ў якасці суддзі суда Фрунзенскага раёна горада Мінска выносіць шматлікія палітычна матываваныя прыгаворы ў дачыненні, лідэраў апазіцыі, актывістаў і пратэстоўцаў. У судовай практыцы Ала Скуратовіч разглядае не толькі адміністрацыйныя справы, але і крымінальныя. У выніку яе рашэнняў ужо былі выдадзены штрафы сумарна не менш як на 16740 рублёў і адміністрацыйныя арышты сумарна не менш як на 950 сутак, а таксама на розныя тэрміны турэмнага зняволення былі асуджаныя прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, у 2022 годзе Скуратовіч прыгаварыла да трох гадоў абмежавання волі 60-гадовую выхавальніцу дзіцячага сада Ларысу Нікалаеву за раздрукаваныя 16 улётак з агітацыяй за прастаўленне двух крыжыкаў на бюлетэнях на незаконным рэферэндуме 2022 года, якія таіла ў дзіцячым садку. 31 кастрычніка 2022 года суддзя вынесла прысуды аб турэмным зняволенні на тэрмін ад двух да трох гадоў за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту сябрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі Артуру Смалякову, Андрэю Асмалоўскаму і Дыяне Чарнушынай, У 2018-м годзе па адміністрацыйных справах судзіла Паўла Севярынца і Эдуарда Пальчыса. Такім чынам, Скуратовіч Ала Аляксандраўна нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і падрыў прынцыпаў вяршэнства закону, а таксама за садзейнічанне рэпрэсіям у дачыненні да прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі. Яе праца ў рамках судовай сістэмы сфакусаваная на падтрыманні пазіцый існуючай улады, а не на выкананні закону. Дзеянні Скуратовіч садзейнічаюць парушэнням правоў чалавека, умацаванню ўлады Аляксандра Лукашэнкі і ўзмацненню палітычна-матываваных рэпрэсій у Рэспубліцы Беларусь.
Знойдзена: 17
Знойдзена: 17
Мы збіраем інфармацыю пра ўмовы адбывання пакарання ў пенітэнцыярных установах Беларусі, каб аналізаваць сітуацыю, даносіць праўдзівыя даныя да грамадства і выкарыстоўваць іх для будучых рэформаў. Калі ласка, запоўніце анкету — ваш досвед важны.
