Хто такія апекуны?

Вядомы беларус ці беларуска, арганізацыя ці ініцыятыва, якая бярэ пад свой патранаж чалавека ў зняволенні.

Аліна Коўшык

Прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні.

Ксенія Максімовіч

Актывістка, цік-ток блогерка.

Вадзім Мажэйка

Каардынатар беларускай экспертнай сеткі "Наша меркаванне", рэдактар і складальнік Беларускага штогодніка".

Валера Руселік

Медыя-актывіст, журналіст, блогер, аўтар Youtube-канала "Daroha".

Аліна Харысава

Паліталагіня, лідарка праекта Яна/Ёй, чаліня Каардынацыйнай Рады Беларусі, дзе працуе ў міжнароднай камісіі, працоўнай групе па адвакацыі акадэмічных інтарэсаў і фем групе.

Аляксандр Ждановіч

Вядомы акцёр тэатру, кіно і тэлебачання. Той самы Маляваныч з "Калыханкі".

Аляксандра Канафальская

Мастачка, майстар пескаграфіі.

Вольга Зазулінская

Кіраўніца фонду Краіна для Жыцця, праваабаронца, каардынатар праекта дапамогі сем'ям палітвязняў.

Святлана Ільяшэнка

Мастачка, хімік-фармацэўт

Сяргей Бесараб

беларускі навуковец у галіне калоіднай хіміі, папулярызатар навукі. Стваральнік Telegram-канала, прысвечанага радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай бяспецы, грамадзянскай абароне.

Георгій Рой

Протаіерэй з Гродна. Пасля прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе публічна асудзіў фальсіфікацыі і гвалт у дачыненні да мірных пратэстуючых беларусаў, аказваў дапамогу затрыманым. Святар беларускай абшчыны Сусветнага патрыярхата ў Вільні, Літва.

Ганна Комар

паэтка, перакладчыца, грамадская актывістка. Сябра Беларускага ПЭНа. Ганаровая сябра Англійскага ПЭНа. У творах, якія ўвайшлі ў кнігі «Мы вернемся», «Вызвалі або бяжы» і «Ribwort» Ганна дакументуе беларускі досвед пратэстаў, зняволення і вымушанай эміграцыі.

Сабіна Аліева

журналістка "Трыбуны" і вядучая канала "Краіна для Жыцця"

Таццяна Хоміч

Актывістка ў сферы правоў чалавека; сузаснавальніца «Асацыяцыі родных і былых палітвязняў», якая выступае за вызваленне палітвязняў; член Каардынацыйнай Рады; каардынатарка каманды Віктара Бабарыка; сястра палітвязні Марыі Калеснікавай.

Міхаіл Рубін

IT-прадпрымальнік, дэлегат Каардынацыйнай Рады, член папячыцельнага савета фонду "Краіна для Жыцця", былы нямецкі муніцыпальны дэпутат.

Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0