Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
  • Аб'яднанні
  • Блогеры
  • Палітыкі
  • Бацькі непаўнагадовых
Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 26
У зняволенні: 1849 дзён
Родны горад: Горкі
Дзень народзінаў: 18.08.1978
Колькасць дзяцей: 2 дзіцяці
Знаходзіўся ў: Турма-8СТ-8, Жодзіна, вул. Савецкая 22А, 222163
Я даслаў!
> 100
Памілаваны
Гвалтоўнае перамяшчэнне
  • Аб'яднанні
  • Блогеры
  • Палітыкі
  • Бацькі непаўнагадовых
Даслаць інфармацыю

Папулярны беларускі блогер і стваральнік YouTube-канала «Краіна для жыцця» Сяргей выказаў жаданне балатавацца на пасаду прэзідэнта. Аднак да пачатку выбарчай кампаніі яго арыштавалі за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Ягоная жонка, Святлана Ціханоўская, падала дакументы ў ЦВК па даверанасці, але Сяргея не зарэгістравалі кандыдатам з-за адсутнасці яго подпісу. Пасля Святлана сама была зарэгістраваная як кандыдат. Пасля вызвалення Сяргей стаў яе даверанай асобай і ўдзельнічаў у зборы подпісаў.

29 траўня 2020 года яго зноў затрымалі падчас пікету ў Гродне і пазней асудзілі па некалькіх крымінальных артыкулах, уключаючы «арганізацыю масавых беспарадкаў» і «распальванне варожасці». Па дадзеных праваабаронцаў, фігуранты «справы» абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў памеры 29 мільёнаў рублёў.

У жніўні 2022 года суд перавёў Сяргея на турэмны рэжым. У лютым 2023 года яго асудзілі паўторна за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — артыкул, які ўжываецца да зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, у тым ліку за выдуманыя парушэнні. У выніку да яго 18-гадовага тэрміну дадалі яшчэ паўтара гады зняволення.

21 чэрвеня 2025 года Сяргей быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.

Вырак суда 14.12.2021
18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Суд па змене рэжыму 11.08.2022
3 гады турэмнага рэжыму.
Вырак суда 06.10.2022
прыблізна 29000000 рублёў кампенсацыі.
Вырак суда 27.02.2023
1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Датычныя да рэпрэсій
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0