Згодна з пастановай суда, сутнасць абвінавачанняў Рамана па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) заключаецца ў тым, што ён на дзвюх акцыях пратэсту восенню 2020 года ў Мінску. Вядома, што ў тэлефоне Рамана знайшлі ягонае фота на праезнай частцы на акцыі пратэсту. Фота знайшлі падчас аглядаў тэлефонаў 2 чэрвеня і 13 верасня 2023 года. Дома ў мужчыны знайшлі байку, у якой ён удзельнічаў у акцыі пратэсту. Яна з'яўлялася доказам па справе.
Грамадзянка Латвіі. Яе пачалі судзіць у Менскім гарадскім судзе 29 верасня 2023 года. Яе абвінавачваюць у агентурнай дзейнасці.
19.12.2023 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі.
13.12.2025 годабыла вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келлага, і вывезена ў Літву.
Вырак суда 09.10.2023
7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Кірылу абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Таксама мужчыне паставілі ў віну знаходжанне ў счэпцы ў першых шэрагах пратэстуючых на вуліцы Максіма Багдановіча ў Мінску. Фатаграфіі з гэтым эпізодам сілоўкі знайшлі ў адным з тэлеграм-каналаў. Кірыл поўнасцю прызнаў віну.
Пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда.
Алена затрымана па "карагоднай справе". Яна вярталася з Польшчы ў Брэст. На пашпартным кантролі памежнікі зацікавіліся тым, што жанчына нарадзілася ва Украіне. Яе перадалі невядомым людзям у цывільным, якія запатрабавалі тэлефон.
У выніку жанчыну затрымалі. Пасля гэтага быў адміністрацыйны суд (15 сутак арышту па ч. 2 арт.19. 11 КаАП) праз два рэпоста ў Тэлеграм. А потым жанчыну змясцілі ў СІЗА да суда.
Вядома, што Алена жыла ў Брэсце і ездзіла ў Польшчу па пакупкі.
Наталлю абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Яна поўнасцю прызнала віну. Наталлю і яе сябра Васіля апазналі па відэазапісе.
Да суда абодва знаходзіліся пад закладам па 7400 рублёў
Васіля і ягоную сяброўку Наталлю абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Менску ў 2020 годзе, выхадзе на праезную частку і перакрыцці руху грамадскага транспарту. Яны поўнасцю прызналі віну. Беларусаў апазналі па відэазапісе.
Да суда абодва знаходзіліся пад закладам па 7400 рублёў.
46-гадовы Васіль Крэз - ураджэнец Магілёва. Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, факультэт іспанскай мовы. На пачатку нулявых пару год працаваў выкладчыкам у Беларуска-расійскім універсітэце ў Магілёве. У апошні час перакладаў з іспанскай, партугальскай і англійскай моў як індывідуальны прадпрымальнік.
Па версіі абвінавачання, Мікалай Самахвал выказаў непрыстойны каментар у бок Лукашэнкі ў прысутнасці жонкі і судовых выканаўцаў, якія зайшлі да іх у кватэру задаць пытанні аб суседзях. Выказванне нібыта было ненарматыўным і зневажала гонар і годнасць Лукашэнкі, а таксама негатыўна ацэньвала яго.
Мікалай Васільевіч не прызнаў віну на судзе. Ён сказаў, што быў дома з жонкай, калі прыйшлі дзве дзяўчыны ў форменным абмундзіраванні, каб спытаць пра суседзяў. Калі яны сыходзілі, ён праз эмоцыі сказаў фразу, пазначаную ў высновах эксперта, але ніякім чынам не адносіў яе да Лукашэнкі - яна тычылася таго, што трэба мяняць сістэму ў цэлым. Бок абвінавачання адзначыў, што падчас дасудовай вытворчасці Самахвал прызнаваў, што фраза гучала ў бок Лукашэнкі. Яна была запісаная на відэарэгістратар судовых выканаўцаў і палегла ў аснову абвінавачанняў. Варта заўважыць, што эксперт не змог выявіць, ці з'яўляецца аб'ектам негатыўнай адзнакі менавіта Лукашэнка, бо гэта нельга зрабіць лінгвістычнымі метадамі.
Хлопец працаваў старэйшым прадаўцом. Следства сцвярджае , што Віталь "у складзе натоўпу людзей выйшаў на праезную частку аўтамабільнай дарогі. Першамайскай г. Жлобіна, заняўшы (шчыльна запоўніўшы) тэрыторыю паміж забудовамі, размешчанымі па вул. Першамайскай..., дзейнічаючы сумесна і ўзгоднена ў групе з іншымі асобамі, да гадзіны ночы. да выкрыкваў лозунгі і «дэмастратыўна-грэбліва, адкрыта адмаўляўся ад выканання патрабаванняў прадстаўнікоў улады».
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.