Як сцвярджаецца ў судовай пастанове, яўка з пакаяннем была напісана Аленай добраахвотна 04.04.2023. Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна 25 кастрычніка 2020 года ў Менску ўдзельнічала ў пратэстнай акцыі і выходзіла на праезную частку. Алену апазналі па фатаграфіях з акцыі пратэсту, знойдзеных у інтэрнэце. Да суда жанчына знаходзілася пад залогам памерам 37000 рублёў. Алена цалкам прызнала віну і раскаялася ў зробленым.
Алена Мілаева мае вышэйшую адукацыю, гадуе непаўналетняе дзіця. Працавала эканамістам у адкрытым акцыянерным таварыстве.
Па матэрыялах абвінавачання, слесар-электрамантажнік Уладзімір Дудко ў верасні 2020 года, "знаходзячыся на праезнай частцы вуліц Максіма Багдановіча і Веры Харужай, парушаў грамадскі парадак, не падпарадкоўваўся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, перашкаджаў працы грамадскага транспарту, чым прычыніў "Мінсктрансу" матэрыяльны ўрон 33 771 рубель 63 капейкі".
Даследаваныя ў судовым паседжанні фотаздымкі цалкам пацвердзілі ўдзел Дудко ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Жанна Сядлецкая да затрымання працавала на кафедры праграмнага забеспячэння і тэхналогій БНТУ. Была змешчана ў СІЗА №1 Мінска.
Па матэрыялах абвінавачання , Жанна з 14 гадзін 15 хвілін па 19 гадзін 40 хвілін у канцы жніўня “знаходзячыся на тэрыторыі Мінска, уключаючы праезную частку праспекта Пераможцаў... прыняла актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням. прадстаўнікоў улады, а менавіта, яна, нараўне з іншымі, блакавала рух транспарту і перашкаджала нармальнай працы грамадскага транспарту, чым была нанесена шкода транспартнаму прадпрыемству..."
На фотавыявы і відэазапісы было зафіксавана, як Жанна, сумесна з іншымі асобамі, выходзіла на праезную частку дарог.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, Кірыл і яшчэ трое хлопцаў “пачынаючы з 2020 года адміністравалі чатыры цік-ток акаўнта і два тэлеграм-каналы. На названых рэсурсах публікавалася інфармацыя, накіраваная на арганізацыю і падрыхтоўку масавых беспарадкаў, супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў з мэтай замахаў, канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь. Хлопцы аб'ядналіся ў тэлеграм-групе, якая ў пачатку лістапада прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем." Яны нібыта "павінны былі знаходзіць выканаўцаў для знішчэння аб'ектаў інфраструктуры і арганізацыі нападаў на праваахоўнікаў".
21 чэрвеня 2025 года Кірыл быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.
Вырак суда 07.07.2023
3 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Мужчыну судзілі па фота на яго старонцы Instagram з Марша 16 жніўня 2020 года - самай масавай акцыі пратэсту ў гісторыі Беларусі. Аляксея да суда ўтрымлівалі пад вартай.
26.04.2024
20.07.2023 поставлен на учёт как экстримист
Вырак суда 22.06.2023:
2.5 гады абмежавання свабоды без накіравання
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.