Мікалай скончыў фізфак БДУ, пасля ўніверсітэта пайшоў працаваць у кампанію InterVelopers, якая неўзабаве пачала супрацоўнічаць з «Варгеймінгам». З 2002 года Мікалай пачаў кіраваць развіццём бізнесу ў кампаніі і займае гэтую пасаду да гэтага часу. Бізнесмен, па дадзеных CSE, валодае каля 17% акцый "Варгеймінга". "Штодзённік" традыцыйна ўключаў яго ў спіс найбольш уплывовых беларускіх бізнесменаў - у рэйтынгу за 2021 год ён заняў 18 месца.
У прапагандысцкім кіно сцвярджаецца, што ён зрабіў "дзясяткі пераводаў у крыптавалюце" на "сотні тысяч даляраў" у розныя ініцыятывы, прызнаныя экстрэмісцкімі.
Цяпер Кацалапаў на волі і за мяжой, таму на яго завялі спецвытворчасць.
Вырак суда 08.09.2025
13 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 50000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Вядучая спецыялістка аднаго з аддзелаў МТБанка, затрымалі разам з мужам, але адпусцілі пад вялікі заклад да суда, паколькі ў сям'і ёсць непаўналетняе дзіця.
Па матэрыялах абвінавачвання, Сяргей і Маргарыта 30 жніўня 2020 года прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску.
Праваабаронца і сябра Рады Праваабарончага цэнтру «Вясна» (ПЦ «Вясна»). Зміцер Салаўёў больш за 20 гадоў займаецца праваабарончай дзейнасцю, раней узначальваў Наваполацкае аддзяленне ПЦ “Вясна”. Зміцер Салаўёў — адзін з арганізатараў незалежнага назірання за выбарамі ў Беларусі ў межах кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", у тым ліку на выбарах 2020 года, а таксама ўдзельнік шматлікіх міжнародных місій незалежнага назірання. Праваабаронца таксама ўдзельнічае ў працы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства.
Інжынер-праграміст з Магілёва, быў затрыманы ў кастрычніку 2022 года за тое, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях пратэсту ў Менску. Аляксандра перавялі ў СІЗА і прад'явілі абвінавачванне.
Вырак суда 19.01.2023:
2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Намеснік дырэктара Менскага роварнага таварыства. Быў затрыманы 29 лістапада 2022 года на працы, затым яго павезлі на ператрус ў кватэру, дзе былі выняты тэлефон і ноўтбук.
Максім спачатку атрымаў 11 сутак адміністрацыйнага арышту, затым быў пераведзены ў СІЗА па крымінальнай справе.
Распрацоўшчык студыі «ICON GAMES», быў затрыманы напрыканцы лістапада 2022 года за тое, што ўдзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту і пісаў абразлівыя каментары.
Наталля ўпершыню была асуджана ў студзені 2023 года за інтэрнэт-каментар па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" і прыгаворана да паўтара года абмежавання волі, вядомага як "хатняя хімія".
У верасні таго ж года Наталлю зноў затрымалі і асудзілі па новай крымінальнай справе, абвінаваціўшы яе ў «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» за падтрымку палітвязняў праз грашовыя пераводы.
13.12.2025 годабыла вызвалена пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келлага, і вывезена ва Украіну.
Максім быў затрыманы з 8 па 10 лістапада 2022 года. Затым яму змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе.
Пружанскі суд абвінаваціў мужчыну ў тым, што ён 29 красавіка 2021 года пад публікацыяй у тэлеграм-канале пакінуў абразлівыя каментары ў адрас супрацоўнікаў дзяржорганаў па каардынацыі знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці. Мужчына прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым.
Максім мае сярэднюю адукацыю, працаваў распрацоўшчыкам сыравіны на Пружанскім прадпрыемстве.
Вырак суда 28.12.2022:
2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Жыў у Менску і працаваў у РНПЦ кардыялогіі. У кастрычніку ўзброеныя сілавікі ўварваліся ў кватэру, паклалі яго на падлогу і павезлі ў міліцыю. Затрыманы за ўдзел у акцыях пратэсту ў верасні 2020 года ў Гродне. Тады хлопец вучыўся ў Гродзенскім "медзе".
Вырак суда 05.01.2023:
2.5 гады хіміі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову
Далучайся да нашай супольнасці
👉 Будзь на перадавой лініі дапамогі, атрымлівай эксклюзіўныя навіны і дзяліся сваёй падтрымкай.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.