Спачатку Данііл правёў 25 сутак на Акрэсціна, пасля чаго на яго была заведзеная крымінальная справа за ўдзел у пратэстах. Пасля прысуду Данііл даведаўся , што на яго завялі новую крымінальную справу і быў вымушаны з'ехаць з краіны.
Першы раз быў затрыманы 25.03.2021 г. за ўдзел у акцыях пратэсту. Суд прызначыў пакаранне ў выглядзе 20 базавых штрафаў. Пасля гэтага Алег напісаў прозвішчы супрацоўнікаў РАУС, якія яго затрымлівалі ў ЧКБ Віцебск, за што праз 2 гады была заведзеная крымінальная справа. Алег адзін выхоўвае дачку 2012 года нараджэння. Яго асудзілі на 4 гады абмежавання волі з накіраваннем.
24.11.2023 пракурор падаў пратэст і запытаў 3 гады і 8 месяцаў пазбаўлення волі. Алег быў змушаны пакінуць краіну.
Выкладчык беларускай мовы, кандыдат філалагічных навук і дацэнт кафедры беларускай і рускай моў. У "пакаяным відэа" яна кажа , што наведвала мітынгі, падчас якіх выходзіла на дарогу, зарэгістравалася ў плане "Перамога" і была падпісана на "дэструктыўныя" каналы.
Аляксандр Сушко ўзначальваў упраўленне па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці Следчага камітэта.
Пасля звальнення з органаў Сушко працаваў у Group-IB – буйной кампаніі ў сферы кібербяспекі, а потым, мяркуючы па адкрытай інфармацыі, у яе даччынай кампаніі FACCT (Fight Against Cybercrime Technologies).
Асуджаны разам з жонкай за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года,
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.