Аляксей быў асуджаны за паведамленні ў чаце "Гродна для жыцця" з заклікамі да акцый прамога дзеяння, а таксама за інструкцыі па вырабе кактэйляў Молатава. На судзе ён прызнаў віну, але адмовіўся даваць паказанні.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Да затрымання Сяргей працаваў у Баранавіцкім аддзяленні Беларускай чыгункі, а таксама ў лакаматыўным дэпо Ліда.
Паводле матэрыялаў справы, у перыяд з лістапада 2020 года па студзень 2022 года ён размяшчаў у суполках сацыяльнай сеткі «УКантакце» паведамленні, якія змяшчаюць абразы і пагрозы прымянення гвалту ў дачыненні да Лукашэнкі. Акрамя таго, у лютым 2022 года ён апублікаваў паведамленні, якія следства палічыла накіраванымі на распальванне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да расейскіх вайскоўцаў.
Летам 2022 года Сяргея асудзілі па трох крымінальных артыкулах і прыгаварылі да пазбаўлення волі.
13 снежня 2025 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Джона Коўла — і вывезены ва Украіну.
Насту разам з мужам Дзмітрыем абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. За месяц да суда Наста нарадзіла чацвёртае дзіця. Пракурор запытаў 1,5 гады калоніі абодвум мужам. Запытаныя пракурорам тэрміны сталі моцным ударам для сямейнай пары, а таксама выклікалі абурэнне ў беларускага грамадства. Суддзя прысудзіла Насці 3 гады "хатняй хіміі".
Таццяну абвінавацілі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады. Пацярпелым прызнаны старшы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Барысаўскага РУУС. Паводле абвінавачання, яго асоба была ацэнена негатыўна ў каментары, які Галамыцька пакінула пад фатаграфіяй супрацоўніка міліцыі ў мэсэнджэры тэлеграм.
Аляксея, як і ранейшых фігурантаў "карагоднай" справы судзілі за тое, што 13.09.2020 года ў Брэсце пратэстоўцы пад музыку з калонак вадзілі карагод на скрыжаванні, пакуль іх не разагнаў вадамёт. Атмасферу той акцыі пратэсту фігуранты "карагоднай" справы на іншых судах апісвалі як "атмасферу свята".
Вырак суда:
2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.
Згодна з матэрыяламі справы, Мацееўская 12 жніўня 2020 года паставіла ў «Аднакласніках» адзнаку «Клас» пад выявай Аляксандра Лукашэнкі, якое суправаджалася «абразлівым запісам».18 верасня 2020 года Мацееўская паставіла «Клас» яшчэ пад адной выявай, на якой было чучала, якое намякала на Лукашэнку. З-за алгарытмаў сацыяльнай сеткі, абедзве публікацыі сталі бачныя на асабістай старонцы жанчыны. Суд прызнаў, што сваімі дзеяннямі Мацееўская «начыніла шкоду гонару і годнасці» Аляксандра Лукашэнку. Вядома, што Таццяна — ураджэнка Абхазіі. Жанчыне 61 года, яна ўжо на пенсіі, але працуе санітаркай у мясцовым доме-інтэрнаце.
У чэрвені 2022 года Сцяпана прызналі вінаватым у тым, што, паводле версіі абвінавачання, ён пакінуў абразлівы каментар у Telegram-канале на адрас супрацоўніцы АУС.
У лютым 2025 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Вырак суда 22.06.2022
2 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Суд па змене рэжыму 24.02.2025
невядома гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму (завочны суд).
У канцы чэрвеня 2022 года Надзея паўстала перад судом за інтэрнэт-каментары. Свае паведамленні яна напісала 2 гады таму, у 2020-м. Пісала пра Ігара Вальніча — ганцавіцкага міліцыянера, які стаў вядомым на ўсю рэспубліку.
З апублікаванага рашэння суду варта, што жанчына ўбачыла ў Тэлеграме фота і відэа з супрацоўнікам міліцыі Л. На відэа быў сілавы разгон мірнай акцыі пратэсту, а ў подпісы пазначана, што дубінкамі б'е людзей супрацоўнік Л. Пра дадзенага міліцыянта Макавецкая пакінула каментар, які паводле судова-лінгвістычнай экспертызы проста змяшчае "негатыўную ацэнку Л."
Па дадзеных праўладных каналаў затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту, таксама яе абвінавачваюць у тым, што яна нібыта зарэгістравалася ў плане "Перамога".
Вырак суда 14.11.2022:
3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.