- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Быў моцна збіты пры затрыманні ў верасні 2022 года. Спачатку Дзяніса асудзілі па адміністрацыйным артыкуле 19.1. і прысудзілі штраф 30 базавых велічыняў. Пасля гэтага адразу ж распачалі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года. 22 снежня 2022 года быў асуджаны на "хатнюю хімію", аднак палітычныя пераследы і пагрозы ў адрас Дзяніса не спыніліся. На ўлік ён пастаўлены не быў, а ў красавіку 2023 г. зноў затрыманы на 30 сутак, адбываў у ІЧУ Мінскага раёна. Санкцыю выпісаў пракурор. Пасля вызвалення ён быў вымушаны пакінуць Беларусь.
У Дзяніса ёсць дачка 2011 года нараджэння.
3 гады абмежавання волі без накіравання
Трэнер па вольнай барацьбе. Атрымаў "прэзідэнцкую стыпендыю" як перспектыўны трэнер, мае вышэйшую трэнерскую катэгорыю. Мужчына працаваў у Мінскім дзяржаўным гарадскім вучылішчы алімпійскага рэзерву і Мінскім гарадскім цэнтры алімпійскага рэзерву па барацьбе ім. Мядзведзя.
Як стала вядома з матэрыялаў справы, падставай для затрымання мужчыны 25 кастрычніка 2022 года стаў фотаздымак з Паўлам, прадастаўлены супрацоўнікамі ГУБАЗіКа. Падчас ператрусу ў мужчыны знайшлі байку, у якой ён быў на Маршы, а ў тэлефоне — больш фота, якія і сталі доказамі яго віны
2,5 гады абмежавання волі без накіравання.
- Аб'яднанні
- Людзі з інваліднасцю
Па матэрыялах абвінавачванні Алена Клімовіч ў перыяд з жніўня па верасень 2020 года двойчы прымала ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у Менску. Пры гэтым выкарыстала ў якасці пратэстнай сімволікі паветраны шар чырвонага колеру і бел-чырвона-белы сцяг.
Алену Клімовіч затрымалі 1 чэрвеня 2022 года на трое сутак, затым яна знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах. Сваю віну жанчына ў судзе прызнала ў поўным аб'ёме.
2,5 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу
3 гады абмежавання волі без накіравання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргея затрымалі 19 верасня 2022 года па фотаздымках з пратэстаў. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што 6 верасня 2020 года ён удзельнічаў у “Маршы адзінства” у Мінску, ідучы па праспекце Незалежнасці і перашкаджаў руху грамадскага транспарта. Таксама яму паставілі ў віну выкарыстанне нацыянальнага беларускага сцяга. Мужчына цалкам прызнаў віну.
Сяргей мае вышэйшую адукацыю, гадуе непаўнагадовае дзіця. Працаваў у прыватнай кампаніі начальнікам аддзела прадаж.
3 гады абмежавання волі без накіравання.
Прысуд вынеслі "завочна". Сам абвінавачаны на судзе не прысутнічаў, бо знаходзіцца за мяжой з восені 2020 года. Гэта першы прысуд у Беларусі па крымінальнай справе, якая расследавалася ў рамках "спецвытворчасці". Экс-старшыніцу BSSF Аляксандру Герасіменю і выканаўчага дырэктара фонду Аляксандра Апейкіна прызналі вінаватымі ў закліках да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.
Прысуд вынеслі "завочна". Сама абвінавачаная на судзе не прысутнічала, бо знаходзіцца за мяжой з восені 2020 года. Гэта першы прысуд у Беларусі па крымінальнай справе, якая расследавалася ў рамках "спецвытворчасці". Экс-старшыніцу BSSF Аляксандру Герасіменю і выканаўчага дырэктара фонду Аляксандра Апейкіна прызналі вінаватымі ў закліках да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.
- Аб'яднанні
- Журналісты
- Бацькі непаўнагадовых
У 2021 годзе публічна заявіла, што сыходзіць з журналістыкі. Свой догляд яна патлумачыла тым, што ёй і без таго хапіла пераследу за працу без акрэдытацыі. Па пратаколах міліцыі суды каралі журналістку адміністрацыйнымі штрафамі больш за сорак разоў, у тым ліку і за асвятленне паслявыбарчых акцый пратэсту. Адно толькі сутак не прызначалі, бо Шчыракова адна гадавала непаўналетняга сына.
Сёлета ў верасні пасля арышту былога калегі па журналісцкім цэху Яўгена Меркіса Шчыракова ў сваіх пасадах у сацыяльных сетках узнімала пытанні ўтрымання журналіста ў следчым ізалятары, пасціла на сваіх старонках у сацсетках паведамленні аб акцыях салідарнасці з Яўгенам, які ладзіліся за мяжой.
Пасля затрымання Ларысы яе сына забралі ў прытулак проста са школы.
Па матэрыялах справы, Ларыса Шчыракова нібыта змясціла ў інтэрнэце звесткі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь. Яе абвінавачваюць таксама ў „зборы, стварэнні, апрацоўцы, захоўванні і перадачы інфармацыі для „Вясны“ і „Белсату“.
11 верасня 2025 г. стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. У ліку вызваленых Ларыса Шчыракова.
Першапачаткова Максіма затрымалі 12 кастрычніка з-за таго, што ён "радаваўся смерцям расейскіх вайскоўцаў" і "абразіў Лукашэнку". Пазней хлопцу прызначылі суткі, пасля якіх ён напісаў твіт: "адседзеў 40 сутак у ЦІП на Акрэсціна і ні пра што не шкадую. Пазнаёміўся з найлепшымі людзьмі Беларусі"».
Як сцвярджае бок абвінавачання, Аўчарэнка ў красавіку і кастрычніку 2022 года быў прыцягнуты да адказнасці па ч. 1 і ч. 2 арт. 19.10 КаАП за публічную дэманстрацыю з выкарыстаннем сеткі інтэрнет нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі.
Пасля накладання другога адміністрацыйнага спагнання ў лістападзе 2022 года са свайго мабільнага тэлефона Xiaomi RedMi Note 10 зноў размясціў у сацыяльнай сетцы Twitter выяву з нацысцкай сімволікай, які адносіцца да перыяду нацысцкай Германіі (1933-1945 гады). Насамрэч, гэтая сімволіка ставілася да расейскіх вайскоўцаў.
- Аб'яднанні
- Студэнты
Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён 9 жніўня 2020 года ў цэнтры Жлобіна ўзяў удзел у акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.
- Аб'яднанні
Музыка гурта TOR BAND, затрыманы разам са Змітром Галаванам, таксама былі затрыманыя іх жонкі. Жонцы Галавача прысудзілі штраф, жонцы Бурло - адміністрацыйны арышт.
У канцы лістапада 2022 года Зміцер і Яўген былі асуджаныя трэці раз на 15 сутак. TOR BAND стаў папулярным у Беларусі гуртом на хвалі пратэстаў 2020 года. Многія песні сталі хітамі на розных платформах. Інфармацыйную прадукцыю, сацыяльныя сеткі і лагатып гурта TOR BAND прызналі "экстрэмісцкімі", а таксама іх вышэйпералічаныя песні.
16 верасня 2026 года быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
Музыка гурта TOR BAND, затрыманы разам з Яўгенам Бурло, таксама былі затрыманыя іх жонкі. Жонцы Галавача прысудзілі штраф, жонцы Бурло - адміністрацыйны арышт.
У канцы лістапада 2022 года Зміцер і Яўген былі асуджаныя трэці раз на 15 сутак. TOR BAND стаў папулярным у Беларусі гуртом на хвалі пратэстаў 2020 года. Многія песні сталі хітамі на розных платформах. Інфармацыйную прадукцыю, сацыяльныя сеткі і лагатып гурта TOR BAND прызналі "экстрэмісцкімі", а таксама іх вышэйпералічаныя песні.
16 верасня 2026 года ён быў вызвалены пасля візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла - і вывезены ў Літву.
2,5 гады абмежавання волі без накіравання
22.11.2023 адбылося пасяджэнне па замене пакарання на абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
2 гады абмежавання волі без накіравання.
