На судовае паседжанне 31 кастрычніка 2022 года абвінавачаная Кравец не з'явілася, адвакат таксама не ведаў пра прычыны яе адсутнасці. Тады абвінавачанне запытала для Алены пазбаўленне волі тэрмінам на два гады ў калоніі агульнага рэжыму. У развіццё падзей рашэннем суддзі Гомельскага абласнога суда Алена Кравец была аб'яўлена ў вышук, мера стрымання ёй зменена на заключэнне пад варту.
Ён быў прызнаны вінаватым у тым, што "падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе". Сцвярджаецца, што летам 2021-га Мачалаў ведаў пра сваё выключэнне з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, калі прыйшоў у суд. Андрэй сцвярджае, што ён не ведаў аб сваім выключэнні з калегі і што апавяшчэнне яму даслалі толькі пасля суда. Пра тое, што на Андрэя Мачалава заведзена крымінальная справа, ён даведаўся ў лістападзе 2021 года. Заяву ў пракуратуру на яго напісала суддзя. Андрэй неаднаразова абараняў у судах палітвязняў.
Быў затрыманы спачатку па адміністрацыйным артыкуле, асуджаны на 15 сутак, пасля якіх быў перазатрыманы ў межах крымінальнай справы. Быў асуджаны за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
20.09.2022
на учет как экстремист был поставлен 23.05.2022
Вырак суда 20.07.2022
3 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Аляксандра асудзілі за надпісы на гаражы каля мясцовай лазні. Следства палічыла, што ў красавіку Касумаў двойчы нанёс графіці на сцены гаража. Першы надпіс «Не вайне!» зафарбавалі, таму ён намаляваў «No war!», «Luka», «забойца!»
Ганну арыштавалі на 15 сутак за тое, што, нібыта, яна не адчыніла дзверы пры ператрусе, дзве дачкі (Яна і Таццяна) былі пасаджаныя ў СІЗА-1 на Валадарскага. І былі прызнаныя палітвязнямі.
Пасля таго як Ганна выйшла з сутак, яна з трэцяй дачкой былі вымушаныя былі хавацца і неўзабаве выехалі за межы РБ.
Затрыманая ў ліпені 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту. Спачатку вынеслі пакаранне ў выглядзе 15-ці сутак адміністрацыйнага арышту, пасля іх Дзіяна не выйшла на волю і была пераведзена ў СІЗА-1.
Вырак суда 28.10.2022:
2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Да крымінальнай адказнасці Віталя Галавача прыцягнулі за тое, што ён сфатаграфаваўся з дзяржаўным сцягам на фоне нацысцкай свастыкі і размясціў гэтую фатаграфію у сацыяльных сетках.
Таксама вядома, што дома ў Віталя Галавача знаходзіцца дзіця з інваліднасцю і жонка з анкалагічным захворваннем. Забеспячэнне сям'і ляжыць на ім.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.