У перыяд з 12 па 14 жніўня 2020 года знаходзіўся ў апазіцыйнай групе ў мэсэнджэры Telegram. У пачатку ліпеня 2021 года Яўгенія выклікаў ГУБАЗІК, выпісаў папярэджанне і адпусціў. Пасля гэтага дома прайшлі ператрусы, была канфіскавана тэхніка. З 5 па 8 жніўня 2021 года Яўген правёў у ІЧУ Гомеля. Знаходзячыся там, мне не выдавалі матрац, цёплае адзенне, перадачы, падымалі ноччу кожныя 2 гадзіны на праверку. На працягу дня было забаронена сядзець і ляжаць, а таксама ўсе гэтыя дні я быў у адзіночнай камеры. ГУБАЗіК пагражаў СІЗА і тым, што забяруць дзіця ў дзіцячы дом. Яўген быў вымушаны таемна пакінуць краіну разам з сям'ёй.
Жыхарка Мінска. У жніўні 2020 года была назіральніцай на выбарах. Затрымана 9 снежня 2021 года. Як мяркуецца, абвінавачваецца ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе. У Алены ёсць паўтарагадовае дзіця.
Сябра ініцыятыўнай групы і асабістая памочніца вылучэнца ў дэпутаты ў кандыдаты на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыка. Была затрымана ліпеня 2020г. супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю і дастаўлена ў СІЗА КДБ. Па атрыманых звестках Алена Карагачова абвінавачваецца па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса ("Ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры"). 2 верасня 2020 г. Алена Карагачова была адпушчана са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе.
Жыхар Мінска. Затрыманы 14 снежня 2021 года. Апошнія паўтара дзясятка гадоў Мікалай з'яўляецца сябрам Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі. Прычынай затрымання з'яўляецца падпіска на забароненыя тэлеграм-каналы і фатаграфіі ў сацыяльных сетках з мірных акцый пратэсту ў жніўні 2020 года.
Дзмітрыя Руткоўскага абвінавачваюць у тым, што ў красавіку 2021 года ў суполцы "Свабодны Нясвіж" пад уліковым запісам "Карнік" ён размясціў нецэнзурную абразу ў адрас Валерыя Траяноўскага,</strong > начальнікам ГАВП Нясвіжскага РАУС, і выказаў у дачыненні да яго пагрозу гвалту. Вядома, што гэты каментар знайшоў не сам пацярпелы, а супрацоўнікі міліцыі, якія займаюцца падобнымі справамі.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.