Вядома, што Юрый Сяргеевіч спачатку працаваў настаўнікам, а ў 2001 годзе стаў дырэктарам музея. Пад яго кіраўніцтвам ва ўстанове праводзіліся выставы, музыкальныя вечары і іншыя мерапрыемствы. Аднак у жніўні 2020 году яго звольнілі з працы "па пагадненню бакоў". На дадзены момант невядома, што менавіта суд палічыў паклёпам. У снежні 2021 году дома ў Зялевіча быў праведзены вобшук, а потым мужчыну затрымалі на некалькі содняў.
Уладзімір паехаў сустракаць жонку пасля яе адміністрацыйнага арышту ў Жодзіне. Яму паведамілі, што яму самому трэба падысці на размову, дзе ён і быў затрыманы за фотаздымкі з мітынгаў, якія знайшлі ў ягонай жонкі ў тэлефоне. 29.03.2022 быў пераведзены з Акрэсціна ў СІЗА-1.
Была затрыманая 27 лютага ў Першамайскім р-не за фота бюлетэня. Адбыла 15 сутак у Жодзіна, пасля чаго не выйшла, а была пераведзена на Акрэсціна, бо на тэлефоне знайшлі фатаграфіі з мітынгаў у 2020 годзе. За гэтыя ж фатаграфіі быў затрыманы і муж Санты. 29.03 2022 была пераведзена ў СІЗА -1.
Былы студэнт першага курса БДУ (указ аб яго адлічэнні з'явіўся праз месяц пасля затрымання). Яго разам з сябрамі затрымалі 19 студзеня 2022 года, калі яны здымалі відэаагляд на робата са сваёй нагі на Нямізе блога Nick&Bon. Супрацоўнікі АМАПа адразу праверылі тэлефоны хлопцаў і знайшлі там фота і відэа з самага шматлікага ў гісторыі Беларусі Марша пратэсту 16 жніўня 2020 года.
Вырак суда:
2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.