Зміцер быў асуджаны за каментар у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі» пад фатаграфіяй старэйшага памочніка пракурора Фрунзенскага раёна Мінска Валерыі Таратынкі. Па версіі абвінавачання, каментар прынізіў яе гонар і годнасць.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Леаніда прызналі вінаватым у тым, што, паводле версіі абвінавачання, 20 верасня 2020 года ў Мінску ён удзельнічаў у несанкцыянаванай акцыі: выходзіў на праезную частку, выкрыкваў лозунгі і пляскаў у ладкі, чым груба парушаў грамадскі парадак. Яму таксама паставілі перашкоды працы транспарту на некалькіх вуліцах, што прывяло да спынення руху, уключаючы грамадскі транспарт.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне аб замене абмежавання волі з накіраваннем на пазбаўленне волі ў калоніі.
Улетку 2021 года Змітра абвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады праз тэлеграм-канал «Карнікі Беларусі». Пацярпелымі сталі міліцыянеры Дзмітрый Дзедзюн і Мікіта Міхалачкін; Дзедзюн патрабаваў 2000 рублёў кампенсацыі. Раней Зміцер ужо быў асуджаны па тым жа артыкуле на два гады абмежавання волі. Прыгавор па другой справе павінен быў быць вынесены пасля разгляду апеляцыйнай скаргі па першым прыгаворы, якая адбылася 17 жніўня таго ж года, аднак вынік другой справы пакуль невядомы.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Святлана – маці палітвязня Ігара Ярмолава, асуджанага на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за "падрыхтоўку да масавых беспарадкаў". Яе абвінавацілі ў абразе супрацоўніка мінскага АМАПу, спаслаўшыся на нібыта пакінуты ёй каментар у Facebook, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем і выплаты кампенсацыі маральнай шкоды.
Мікіта быў асуджаны за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Жлобіне ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Ганна — журналістка тэлеканала "Белсат" і вядучая праграмы-антыфейк "Лукавыя навіны". Яна была затрымана 16 ліпеня 2021 года падчас масавых ператрусаў у незалежных журналістаў у Менску і іншых гарадах Беларусі. Затрыманне адбылося ў рамках крымінальнай справы па артыкуле "удзел у масавых беспарадках". У яе кватэры правялі ператрус, канфіскавалі тэхніку, пасля чаго Ганну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. 23 ліпеня таго ж года яе вызвалілі, пакінуўшы ў статусе падазронай.
Пазней Ганна пакінула Беларусь.
- Аб'яднанні
- Журналісты
Інэса – журналістка “Радыё Свабода”. Раней працавала на радыё "Беларуская маладзёжная", затым - на "101.2 fm". На “Радыё Свабода” займалася тэмамі медыцыны, адукацыі, сацыяльнай сферы і актыўна асвятляла важныя падзеі грамадскага і палітычнага жыцця. У верасні 2020 года пазбавілася акрэдытацыі МЗС у сувязі з рашэннем ведамства правесці пераакрэдытацыю журналістаў замежных СМІ.
16 ліпеня 2021 года яе затрымалі падчас маштабных ператрусаў у незалежных журналістаў. Праз дзесяць дзён, дзевяць з якіх яна трымала галадоўку, Інэсу вызвалілі, пакінуўшы ў статусе падазраванай.
Пазней яна пакінула Беларусь.
- Аб'яднанні
- Затрыманыя да 18 гадоў
Максім быў асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках" у межах крымінальнай справы, распачатай пасля стыхійных акцый пратэсту, якія адбыліся 10 жніўня 2020 года ў Брэсце супраць фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах. Да суда ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, аднак на працэсе 19 ліпеня 2021 года мера стрымання была зменена, і яго ўзялі пад варту.
У верасні 2022 года ў рамках памілавання яму замянілі від пакарання на "хатнюю хімію".
У сакавіку 2024 года ў дачыненні да Максіма адбылося судовае паседжанне "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Сяргей быў асуджаны за тое, што ў 2020 годзе пасля фальсіфікацыі выбараў і збіцця ўдзельнікаў мірных акцый, ён пакінуў некалькі графіці на розных аб'ектах Слоніма і Слонімскага раёна, у тым ліку прыпынкі ў вёсцы Шылавічы. Адзін з надпісаў на закінутай сцяне тычыўся начальніка мясцовага РАУС і перадаваў сэнс: "народ не даруе".
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Бацькі непаўнагадовых
Цімур, актывіст ініцыятывы "Сумленныя людзі", быў затрыманы 16 чэрвеня 2021 года на прэм'еры спектакля "Белы Трус, Чырвоны Трус" і двойчы асуджаны па адміністрацыйным артыкуле. Пасля 30 сутак адміністрацыйнага арышту ён не выйшаў на волю і быў пераведзены ў СІЗА ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".
У верасні 2021 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Цімур пакінуў Беларусь да пачатку адбыцця пакарання.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Анастасія была асуджаная ў ліпені 2021 года за ўдзел у паслявыбарных акцыях пратэсту, якія праходзілі ў жніўні-верасні 2020 года ў Мінску.
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
- Праваабаронцы
Аляксандр – старшыня і заснавальнік Праваабарончага цэнтру “Вясна”, былы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. Лаўрэат прэміі Свабоды імя Андрэя Сахарава і іншых міжнародных праваабарончых узнагарод. Ён пяць разоў вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру і ў 2022 годзе стаў яе лаўрэатам .
Раней Аляксандр ужо падвяргаўся крымінальнаму пераследу. 4 жніўня 2011 года ён быў арыштаваны пасля таго, як Літва і Польшча перадалі ўладам Беларусі дадзеныя аб ягоных банкаўскіх рахунках. Яму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры. 24 лістапада 2011 года суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Аляксандр сваёй віны не прызнаў, сцвярджаючы, што сродкі выкарыстоўваліся выключна для праваабарончай дзейнасці. Краіны ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным зняволеным, а прысуд - палітычна матываваным. Вызвалены летам 2014 года па амністыі.
14 ліпеня 2021 года Аляксандр быў зноў затрыманы пасля ператрусу ў кватэры і офісе ў рамках справы па артыкуле "нявыплата падаткаў". У верасні 2022 года гэтая справа была спыненая, аднак яму прад'явілі новыя абвінавачанні — у «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе сваёй віны не прызнаў.
У пачатку лістапада 2023 года Аляксандра змясцілі ў ПКТ па надуманых прычынах. У красавіку–маі 2024 года яго вярнулі ў атрад, аднак да яго працягваюць праяўляць павышаную ўвагу. Ён працуе на дрэваапрацоўцы, атрымлівае спагнанні, пазбаўлены перадач, відэазванкоў і карэспандэнцыі. Вядома, што ў выніку мінулай адсідкі ў Бабруйскай калоніі ў яго ўзніклі праблемы са здароўем, якія захоўваюцца.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Праваабаронцы
- Бацькі непаўнагадовых
- Юрысты
Уладзімір, юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года разам з жонкай пасля ператрусу ў іх кватэры. Яго павезлі ў ДФР, а затым на допыт у Следчы камітэт, пасля чаго пакінулі пад арыштам у межах крымінальнай справы па артыкуле "нявыплата падаткаў".
У верасні 2022 года справа па гэтым артыкуле была спынена, аднак супраць Уладзіміра вылучылі новыя абвінавачанні - у кантрабандзе і ў фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Уладзімір з'яўляецца фіналістам Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год у намінацыі "Праваабаронца года".
У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе сваёй віны не прызнаў.
Па наяўнай інфармацыі, умовы ўтрымання былі больш жорсткімі, і Уладзіміра перавялі на турэмны рэжым.
13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Джона Коўла, і вывезены ва Украіну.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Замежныя грамадзяне
- Праваабаронцы
Яўгенія, валанцёрка праваабарончага цэнтра "Вясна" і грамадзянка Расіі, была затрымана на выхадзе з дому 14 ліпеня 2021 года і вывезена ў Следчы камітэт у рамках крымінальнай справы.
Вызвалена 17 ліпеня 2021 года пад падпіску аб нявыездзе, застаючыся ў статусе падазронай. Пасля яна пакінула Беларусь.
Сяргей, кіраўнік Цэнтра "Супольнасць", быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года ў вёсцы, дзе адпачываў з жонкай. У яго правялі два ператрусы, а пасля допыту затрымалі ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў».
Праз 72 гадзіны Сяргей быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.
