Леанід, былы супрацоўнік Мінскага трактарнага завода, быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментары, пакінутыя ў Telegram у адрас двух супрацоўнікаў АМАПа — Мікалая Якімюка і Мікіты Сапранькова.
Вольга была затрымана 22 лістапада 2021 года на працоўным месцы ў краме «Востраў чысціні». Увечары яе адпусцілі, аднак на наступны дзень ізноў затрымалі і змясцілі ў СІЗА да суда.
У красавіку 2022 года Вольгу прызналі вінаватай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкулах «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці», і прыгаварыліі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
- Аб'яднанні
- Актывісты
Вольга, валанцёрка ПСА «Анёл», была затрыманая і асуджаная за ўсталяванне пудзіла, па версіі следства, падобнага на Лукашэнку ў раённым цэнтры на Варшаўскай шашы.
Дар'я была прызнана вінаватай у студзені 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў", за пашкоджанне курткі міліцыянта Аляксея Гарунова падчас акцыі пратэсту, якая адбылася восенню 2020 года ў Брэсце.
Паводле прэс-службы МУС, Аляксей быў затрыманы па абвінавачанні ў «фінансаванні пратэстаў». Сцвярджаецца, што ён атрымліваў на банкаўскую картку ахвяраванні і ў перыяд з жніўня 2020 года па студзень 2021 года дапамагаў аплачваць штрафы ўдзельнікам пратэстаў.
Быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.
У снежні 2021 года Андрэя прызналі вінаватым у абразе супрацоўніка міліцыі з Гродна Уладзіміра Казлоўскага — міліцыянта, які ўпаў падчас бойкі 29 траўня 2020 года на пікеце па зборы подпісаў за вылучэнне Святланы Ціханоўскай кандыдатам у прэзідэнты.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбыцця пакарання.
У снежні 2024 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
Рыгор быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года па артыкуле аб абразе прадстаўніка ўлады за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» 27 траўня 2020 года пад пастом, на якім было размешчана фота старэйшага ўчастковага Бабруйскага ГУУС Камара.
- Аб'яднанні
Рэгіна, стваральніца Іўеўскага музея нацыянальных культур, была прызнана вінаватай у верасні 2021 года па артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментары, пакінутыя ў Telegram у адрас намесніка начальніка АУС Іўеўскага райвыканкама Андрэя Ярохіна і старшага інспектара Валерыя Горбача.
2 лютага 2022 года стала вядома, што яе арыштавалі на 10 сутак за парушэнне рэжыму адбыцця "хатняй хіміі". Падчас адбыцця пакарання Рэгіна аб'явіла галадоўку. Паведамлялася таксама, што яе змяшчалі ў ШІЗА.
У сакавіку 2022 года да Рэгіны больш за 25 разоў прыходзілі з праверкамі. Яна не магла атрымаць дазвол на паездку ў Ліду для пакупкі матэрыялаў для рамесніцтва і фактычна пазбавілася магчымасці працаваць. Таксама паведамлялася пра дадатковыя абмежаванні, у тым ліку забарону на наведванне касцёла і шэраг бытавых абмежаванняў.
Пасля чарговага затрымання і знаходжання ў СІЗА ў цяжкіх умовах Рэгіна была вымушана пакінуць Беларусь.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне "аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Аляксандр быў затрыманы ў кастрычніку 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
У студзені 2022 года яго асудзілі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту, якая прайшла ў жніўні 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову на пазбаўленне волі ў калоніі.
Анастасія была затрымана ў лістападзе 2021 года ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх», і змешчаная ў СІЗА да суда.
У траўні 2022 года яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая прайшла восенню 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакінула Беларусь да пачатку адбыцця пакарання.
У снежні 2024 года ў рамках спецвытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Сфера паслуг
Вікторыя была затрымана 22 лістапада 2021 года на рабочым месцы ў магазіне "Востраў чысціні" ў рамках крымінальнай справы, узбуджанай па артыкулах "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" і "апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці", і змешчана ў СІЗА да суда.
У красавіку 2022 года яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая прайшла 20 верасня 2020 года ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
- Аб'яднанні
- Пенсіянеры
Гаянэ, маці актывіста анархічнага руху Рамана Халілава, была затрымана 26 лістапада 2021 года пасля таго, як сілавікі выламалі дзверы яе кватэры і правялі ператрус. Першапачаткова яе даставілі ў Полацкі ГАУС, дзе склалі пратакол за "непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі" і прызначылі 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пазней стала вядома, што Гаянэ стала падазраванай па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". Яе перавезлі ў Мінск у ІЧУ на Акрэсціна, а потым змясцілі ў СІЗА.
У красавіку 2022 года Гаянэ прызналі вінаватай і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакінула Беларусь да пачатку адбывання пакарання.
У студзені 2025 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі з адбываннем пакарання ў калоніі.
Арцём быў затрыманы ў лістападзе 2021 года на наступны дзень пасля вяртання ў Беларусь. Ён прыехаў на адзін дзень, каб здаць атэстацыю па працы, і быў затрыманы проста ў офісе. Яму прад'явілі абвінавачанне па крымінальным артыкуле "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх" і ўзялі пад варту да суда.
У красавіку 2022 года Арцёма прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту, якія прайшлі ў 2020 годзе ў Мінску, і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пакінуў Беларусь да пачатку адбыцця пакарання.
У сакавіку 2025 года ў рамках спецыяльнай вытворчасці адбылося завочнае судовае паседжанне па пытанні замены абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Віталь быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года па крымінальным артыкуле "абраза прадстаўніка ўлады" за каментар, пакінуты ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" пад публікацыяй, у якой гаварылася, што капітан міліцыі Чыгуначнага АУС Віцебска, камандзір роты ППС Павел Ярмоленка, збіваў людзей. Акрамя абмежавання волі суд прызначыў выплату буйной маральнай кампенсацыі "пацярпеламу".
Данііл быў прызнаны вінаватым у снежні 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле "здзек над дзяржаўнымі сімваламі". Паводле абвінавачання, "12 верасня 2021 года каля дома № 21 па вуліцы Савецкай з мэтай апаганьвання дзяржаўнага сцяга РБ, выказваючы абразлівае стаўленне да дзяржаўных сімвалаў, дэманструючы прысутным паказную смеласць, схапіўся за сцяг". Гэтым, паводле версіі абвінавачання, дзяржаве быў нанесены ўрон на суму 129 рублёў.
