9 жніўня 2024 года ў судзе Мінскага раёна суддзя Манжас Арцём будзе прымаць рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Наступны суд прызначаны на 20.08.2024
Вырак суда 23.11.2023
2 гады 6 месяцаў абмежаванні волі без накіравання.
Па сутнасці, вядома, што маладога чалавека затрымалі 7 верасня 2023 г. за ўдзел у падзеях жніўня 2020 г. да суда ён знаходзіўся пад вартай.
Следства сцвярджала , што ён стаяў у натоўпе людзей, выходзіў на праезную частку і ігнараваў «законныя» патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі. Справа вельмі падобная па фармулёўках і сутнасці абвінавачання на ўсе папярэднія справы, якія адбыліся ў г. Жлобіне па адпаведным артыкуле.
Гарадзенскі праваабаронца і журналіст Уладзімір Хільмановіч ужо два з паловай гады не пражывае ў Беларусі. Але 1 снежня 2023 года ў кватэры жонкі Уладзіміра Хільмановіча, дзе ён пражываў з 2014-га па 2021 год, быў праведзены ператрус і заведзена крымінальная справа.
Вырак суда 19.08.2024
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 1000 базавых велічынь штрафу (завочны суд).
Была затрымана па адміністрацыйным артыкуле 19.1 КаАП РБ (Дробнае хуліганства) 31.10 асуджаная на 30 сутак, пасля іх не выйшла на волю і зноў была затрыманая, як мяркуецца, па крымінальным артыкуле за донаты.
Таксама вядома, што Таццяну затрымлівалі ў чэрвені 2021 года за тое, што ў яе сумцы знайшлі бел-чырвона-белыя налепкі. Згодна з пратаколам , Таццяна «падчас прафілактычнай гутаркі гучна крычала, размахвала рукамі, нецэнзурна лаялася, ускоквала з крэсла, не рэагавала на зробленую заўвагу спыніць супрацьпраўныя дзеянні». Таццяна, у сваю чаргу, скрозь слёзы гэта адмаўляла, паколькі, паводле яе слоў, "ніколі ў жыцці не лаялася".
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.