Уладальнік папулярнага сайта s13.ru. Сяргея судзілі 25 кастрычніка за "распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў" . Вынікам разгляду сталі таксама 15 сутак адміністратыўнага арышту. У той дзень стала вядома, што суд па заяве пракурора горада Гродна прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" сайт s13.ru, які існаваў амаль два дзесяцігоддзі. Пасля першага зняволення Сяргея абвінавацілі ў "парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў". Адміністрацыйную справу ў сераду разглядаў суд Ленінскага раёна, суддзя Наталля Горбач прысудзіла яшчэ 15 сутак.
У выніку Сяргея Чабоцьку судзілі тройчы праз распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і “пікет” у інтэрнэце.
Сяргей ня выйшаў на волю і пасьля 45 сутак адміністрацыйнага арышту. Верагодна, мужчыну ўзялі пад варту.
Сайт s13.ru КДБ Беларусі прызнаў "экстрэмісцкім фармаваннем ", таму верагодна справа Сяргея звязана з гэтым.
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
- Аб'яднанні
- Бацькі непаўнагадовых
Вітольду Шалкевічу 44 гады. Ён родам з буйнога мястэчка Поразава Свіслацкага раёна. У мужчыны ёсць жонка і дзве непаўналетнія дачкі.
Вітольда затрымалі ў жніўні 2023 года на працы. Спачатку прысудзілі арышт за»распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў". Пасля губопікаўцы знялі з ім відэа і перавялі з СІЗА. Па дадзеных праўладных тэлеграм-каналаў, Шалкевіч пакінуў некалькі тысяч каментароў у розных чатах.
Падрабязнасці справы невядомыя затрымалі, верагодна, у студзені 2024 года.
Верагодна, ён працаваў у Дэпартаменце крымінальнай разведкі, які падаў супраць Аляксандра пазоў за прычыненне маёмаснай шкоды.
Працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.
| 26.06.2025 | Работает в ИК на вредном для здоровья производстве |
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Гамяльчанін Мікалай Юшчанка доўгі час мае ўласны бізнэс. Яго фірма прадае гаспадарчыя тавары і пакаванне.
Судзячы па артыкуле, Аляксея судзяць за пратэсты, якія праходзілі пасля выбараў 9 жніўня 2020 гады ў Пінску.
Былы баец палка Каліноўскага, якога В'етнам выдаў Беларусі. Васіль з'яўляўся таксама членам Каардынацыйнай рады.
Паведамлялася , што мужчына апынуўся ў Азіі, бо Літва прызнала яго пагрозай нацыянальнай бяспецы і забараніла ўезд у Еўразвяз. "Калінаўца" даставілі ў Беларусь увечары 14 лістапада пад канвоем з трох чалавек. Васіля даставілі ў Беларусь на рэйсе а/к Белавія (B2978) з Масквы ўвечары 14 лістапада.
Таксама вядома, што відэа з Верамейчыкам, якое апублікавалі прапагандысты, чакана, з'яўляецца пастановачнае: яно знята ў іншым самалёце і ў іншы час.
Былы палітвязень Юры Зянковіч распавёў , што перад вызваленнем правёў 4 месяцы ў СІЗА КДБ у адной камеры з экс-каліноўцам Васілём Верамейчыкам. Ён адзначыў, што вельмі паважае Васіля як сумленнага, адкрытага і смелага чалавека, які не зламаўся і трымаецца мужна: "Тое, што ён гаварыў у "інтэрв'ю" — гэта вымушана. Каб прымусіць яго сказаць тое, што хочуць пачуць бэтэшнікі, да яго прымянялі фізічны гвалт. Паколькі супраціўляцца асабліва гвалту".
У СІЗА ў Васіля пачаліся праблемы са здароўем. Верамейчык скардзіўся на сімптомы, якія паказваюць на праблемы з сэрцам: боль у грудзях, дыхавіца, галавакружэнне, ацёкі рук і ног. Медыцынскай дапамогі ў СІЗА яму не аказалі. У 2025 годзе Верамейчыку прысудзілі 13 гадоў калоніі і павезлі адбываць гэты тэрмін у шклоўскую калонію №17. Там Васілю нарэшце зрабілі абследаванне - узялі аналізы і правялі УГД сэрца. Дакладных вынікаў сям'я мужчыны не ведае, але пасля таго абследавання Верамейчыку прызначылі кропельніцы і выпісалі аж чатыры моцныя прэпараты: аспікард, клопідагрэл, аторвастатын і метапралол. Ёсць падазрэнне , што Васіль перажыў інфаркт
Па словах жонкі Васіля, у пачатку чэрвеня 2026 года яго мусілі перавесці ў шпіталь пры мінскім СІЗА-1, каб зрабіць яму аперацыю на сэрцы. Але замест гэтага палітвязня кінулі ў ШІЗА, а потым і зусім у ПКТ.
Максіма паказалі ў прапагандысцкім фільме, здымкі праводзіліся ў турме.
Вясной 2022 года ўступіў у добраахвотніцкі полк Каліноўскага, які быў сфарміраваны ў лютым таго ж года з мэтай абароны Украіны ад расійскага ўварвання.
Па дадзеных праўладнага тэлеканала, Ралько ўдзельнічаў у баявых дзеяннях.
У пачатку 2024-га Ралько звольніўся з Палка і вярнуўся ў Варшаву. Пачаў вывучаць тэсціраванне ў IT, хадзіў на акцыі пратэсту, працаваў ахоўнікам у «Бядронцы». Ён атрымаў статус дадатковай абароны. Праз пару месяцаў пасля вяртання з Украіны ў Польшчу Максім пасварыўся з сябрамі і знік. Аднаго з іх ён абвінаваціў у шпіянажы. Потым выйшаў на сувязь у траўні 2024 года. Максім паведаміў, што збег з лагера для бежанцаў і пакінуў усе дакументы, у тым ліку пашпарт.
Былы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Шклярава, экскурсавод.
Аляксандра называлі "легендай Веткаўскага музея", "любімым экскурсаводам". Ён захапляўся краязнаўствам яшчэ з юнацтва, любіў бываць у экспедыцыях і збіраць старажытныя рэчы. Некаторыя нават выкупляў за ўласныя грошы. У апошні час Аляксандр не працаваў у музеі. Яго забралі ў войска ў канцы 2022 года, а пасля службы ў музей не вяртаўся. Паводле звестак "Флагштока", незадоўга да затрымання Аляксандр паспеў папрацаваць на дзяржаўным тэлебачанні. Да гэтага ён не раз даваў каментары дзяржаўнай прэсе.
3 мая 2024 года Аляксандр прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 2 ст. 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць).
Ірыну затрымалі ў кастрычніку 2024 года па справе "дваровых чатаў".
Вядома, што Ірына Якаўлева - актыўная праваслаўная верніца, якая займалася царкоўным мастацтвам, а таксама ахвяравала на храмы і манастыры ў Беларусі. Працавала бухгалтарам.
29 кастрычніка 2024 года КДБ прызнаў "экстрэмісцкім фарміраваннем" дваровую кааліцыю "Ордэн", у якую ўваходзяць дваровыя чаты "Злыя кіпцікі", "Сухарава", "Сеніца2.0", "Салідарнасць", "Вольныя ваўкі", "Навагрудскія партызаны" "Суседзі".
Згодна з ведамствам, дачыненне да гэтых ініцыятыў маюць Ірына Якаўлева, Наталля Дароніна, Дзіяна Гаўрылава, грамадзянін Украіны Іван Амелян, Вольга Няхайчык, Канстанцін Кірыленка, Лізавета Плітнік, Наталля Гужова, Ірына Смалярава, Станіслаў Батвін, Наталля Лантух. Праз некалькі дзён па ўсёй Беларусі адбыліся масавыя затрыманні па гэтай справе.
У студзені 2022 года будучага мужа Святланы Станіслава асудзілі на тры гады па арт. 342 КК і арт. 364 КК РБ. Святлана, якая перажывала ягоны лёс, насіла яму перадачы. 24 лютага 2022 года Святлана Якубовіч выйшла замуж за Станіслава, у той момант усё яшчэ знаходзіўся ў зняволенні. У снежні 2023 года Станіслаў выйшаў на волю, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання. А праз год пару затрымалі па новай крымінальнай справе.
