Ён быў студэнтам юрыдычнага факультэта Брэсцкага ўніверсітэта, але потым з'ехаў у Польшчу.
Падрабязнасці справы невядомыя. Па інкрымінаваным артыкуле гродзенцу пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад сямі да пятнаццаці гадоў.
У студзені 2025 года беларускі прапагандыст Рыгор Азаронак даў інтэрв'ю расійскай журналістцы Ксеніі Сабчак. Падчас размовы Сабчак узяла са стала Азаронка ліст з пастановай аб прызнанні яго пацярпелым па крымінальнай справе.
Сабчак зачытала на камеру дэталі пастановы. У лісце гаворыцца, што нейкі Сацішур сабраў і даў замежнай дзяржаве персанальныя дадзеныя Азаронка. Азаронак распавёў, што гэта ён падаў заяву на Сатышура за тое, што ён выклаў у інтэрнэт асабістыя дадзеныя журналіста.
Яне Чобат 28 гадоў. Яна мінчанка. Пасля школы дзяўчына скончыла ўніверсітэт і працуе настаўніцай фізкультуры ў адной з мінскіх школ. Таксама яна фітнэс-трэнер. Захапляецца аматарскім трыятлонам і конным спортам.
Яна затрымана за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года.
Ірына больш за 15 гадоў працуе ў АТ "Пеленг" - найбуйнейшым праектна-канструктарскім прадпрыемстве оптыка-электроннай прамысловасці. Апошнім часам яна займала пасаду інжынера-канструктара 1 катэгорыі ў навукова-канструктарскім аддзеле СКС у сектары забеспячэння вытворчых сістэм.
Верагодней за ўсё, жанчыну затрымалі падчас спецаперацыі на «Пеленгу», якая пачалася мінулым летам.
Вячаславу Шчаўліку 74 гады. Ён родам з горада Далінск, які знаходзіцца на востраве Сахалін. У яго ёсць жонка і двое дарослых сыноў.
Калі менавіта яго затрымалі, невядома, але Вячаслаў ужо даўно не з'яўляецца ў сацыяльных сетках і месэнджарах. Падобна, ён за кратамі. Судовы працэс над Вячаславам пачнецца 6 сакавіка 2025 года ў Фрунзенскім раённым судзе, дзе таксама будуць разглядацца справы дзвюх дзяўчат, якія, як відаць, знаходзяцца на волі.
Як відаць з сацыяльных сетак Анастасіі, яна прафесійна займалася фатаграфіяй, рабіла фотасесіі на замову. Яе апошняя актыўнасць у сетцы была ў студзені 2025 года.
Максіму Солапу 36 гадоў. Ён родам з Брэста. У 2012 скончыў фізфак Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Працаваў інжынерам у Брэсцкім інфармацыйным вылічальным цэнтры па экспарта-імпартных перавозках Беларускай чыгункі.
Максім любіць падарожжы і актыўны адпачынак, а таксама займаецца рознымі відамі спорту і вядзе здаровы лад жыцця.
Яго пачынаюць судзіць 24 лютага 2025 г. у Брэсцкім гарадскім судзе. Максіма абвінавачваюць у "закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі" (ч. 3 арт. 361 КК).
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.