Аляксандру Асіповічу зараз 48 гадоў. Ён выхаванец мінскага "Дынама". На дарослым узроўні Асіповіч спачатку гуляў за фарм "Дынама" ў Д2, адкуль пачаў выклікацца ў маладзёжную зборную (там у выніку правёў 15 матчаў). За аснову "бела-блакітных" дэбютаваў у сярэдзіне 1997 года-стаў рэгулярна з'яўляцца ў складзе, а каманда ўзяла чэмпіёнскі тытул. Пазней у яго кар'еры былі літоўскі "Жальгірыс", польскі" Заглембе", а таксама іншыя клубы Беларусі і суседніх краін. Пасля заканчэння кар'еры Асіповіч стаў футбольным агентам, а таксама займаўся "футбольным рэпетытарствам".
У канцы 2022-га Аляксандра ў Менску затрымалі «сілавікі». Пазней праваабаронцам удалося даведацца, што 9 студзеня 2023 года Асіповіча "судзілі" па артыкуле, па якім тады каралі за "абразу" Аляксандра Лукашэнкі (цяпер дадалі туды і яго членаў сям'і). Выносіў «прысуд» Алег Каляда, на рахунку якога не адна «палітычная» справа.
Па падліках праваабаронцаў ужо выйшаў на волю.
Вырак суда 09.01.2023
1 год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Апеляцыя 23.03.2023
невядома.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.