Алесь Віктаравіч Бяляцкі
  • Аб'яднанні
  • Двойчы палітзняволенныя
  • Праваабаронцы
Алесь Віктаравіч Бяляцкі
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 8
У зняволенні: 2665 дзён
folder Катэгорыі спраў: Справа ПЦ «Вясна»
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 25.09.1962
Знаходзіўся ў: ПК-9ПК-9, 213410, г.Горкі, вул. Дабралюбава, 16
Я даслаў!
> 40
Гвалтоўнае перамяшчэнне
  • Аб'яднанні
  • Двойчы палітзняволенныя
  • Праваабаронцы
Даслаць інфармацыю

Аляксандр – старшыня і заснавальнік Праваабарончага цэнтру “Вясна”, былы віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека. Лаўрэат прэміі Свабоды імя Андрэя Сахарава і іншых міжнародных праваабарончых узнагарод. Ён пяць разоў вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру і ў 2022 годзе стаў яе лаўрэатам .

Раней Аляксандр ужо падвяргаўся крымінальнаму пераследу. 4 жніўня 2011 года ён быў арыштаваны пасля таго, як Літва і Польшча перадалі ўладам Беларусі дадзеныя аб ягоных банкаўскіх рахунках. Яму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры. 24 лістапада 2011 года суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Аляксандр сваёй віны не прызнаў, сцвярджаючы, што сродкі выкарыстоўваліся выключна для праваабарончай дзейнасці. Краіны ЕС, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным зняволеным, а прысуд - палітычна матываваным. Вызвалены летам 2014 года па амністыі.

14 ліпеня 2021 года Аляксандр быў зноў затрыманы пасля ператрусу ў кватэры і офісе ў рамках справы па артыкуле "нявыплата падаткаў". У верасні 2022 года гэтая справа была спыненая, аднак яму прад'явілі новыя абвінавачанні — у «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».

У сакавіку 2023 года ён быў асуджаны і прыгавораны да пазбаўлення волі, а таксама да выплаты буйной кампенсацыі. У судзе сваёй віны не прызнаў.

У пачатку лістапада 2023 года Аляксандра змясцілі ў ПКТ па надуманых прычынах. У красавіку–маі 2024 года яго вярнулі ў атрад, аднак да яго працягваюць праяўляць павышаную ўвагу. Ён працуе на дрэваапрацоўцы, атрымлівае спагнанні, пазбаўлены перадач, відэазванкоў і карэспандэнцыі. Вядома, што ў выніку мінулай адсідкі ў Бабруйскай калоніі ў яго ўзніклі праблемы са здароўем, якія захоўваюцца.

13.12.2025 года быў вызвалены пасля чарговага візіту ў Мінск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келлага, і вывезены ў Літву.

Вырак суда 24.11.2011
4 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 757526717 рублёў кампенсацыі.
Вырак суда 29.03.2012
140366151 рубель кампенсацыі.
Вырак суда 03.03.2023
10 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 5000 базавых велічынь штрафу, прыблізна 188110 рублёў кампенсацыі.
Пратэст пракурора 21.04.2023
прысуд пакінуты без змены.
Датычныя да рэпрэсій
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0