Аляксей Уладзіміравіч Глотаў
Палітвязні
Адправіць ліст Банк лістоў 5
У зняволенні: 1619 дзён
Родны горад: Мінск
Дзень народзінаў: 03.04.1978
Адрас для лістоў: Турма-1, Гродна, вул. Кірава 1, 230023
Даслаць інфармацыю

Аляксей быў затрыманы 30 чэрвеня 2021 г. у рамках крымінальнай справы па эпізодзе на аб'екце сувязі ВМФ РФ пад Вілейкай.

Паводле версіі абвінавачання, агучанай у судзе, Аляксей разам з Вадзімам Гулевічам, «апрануўшыся ў камуфляж і ўзброіўшыся агнястрэльнай зброяй, праніклі на тэрыторыю ваеннага аб'екта і ўсталявалі выбуховыя прылады з радыусам паражэння да 11 метраў». Адно з іх не спрацавала і было абясшкоджана. Экспертыза паказала, што ініцыяванне адбывалася з запаволеным дзеяннем.

Урон ацанілі больш як у 26 тысяч рублёў. У снежні 2022 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і буйнога штрафу.

У жніўні 2023 года адбылося судовае паседжанне па пытанні замены рэжыму пакарання, у выніку якога Аляксея перавялі на турэмны рэжым.

Вырак суда 05.12.2022
20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, 700 базавых велічынь штрафу.
Суд па змене рэжыму 04.08.2023
3 гады турэмнага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Хто яшчэ знаходзіцца ў Тюрьма-1
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0