Аляксандр Мікалаевіч Тараканаў
Датычны да вынясення не менш як 9 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 25 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі. Прысудзіў Паўлу Аўчарову, які ўжо мае тэрмін у 5 гадоў пазбаўлення волі, дадатковыя паўтара года ў калоніі. Таксама Аўчарову змянілі рэжым адбывання пакарання з узмоцненага на строгі. Вынес рашэнне аб пераводзе палітвязня Юрыя Чудзіновіча, блогера YouTube-канала «Кропка незвароту» у турэмны рэжым - «крытую». Таксама вынес пастанову аб пераводзе ў турэмны рэжым палітвязня Паўла Севярынца, тэрмінам на тры гады.
Датычны да вынясення не менш як 9 палітычна матываваных рашэнняў, па якіх прызначана не менш як 25 гадоў пазбаўлення або абмежавання волі. Прысудзіў Паўлу Аўчарову, які ўжо мае тэрмін у 5 гадоў пазбаўлення волі, дадатковыя паўтара года ў калоніі. Таксама Аўчарову змянілі рэжым адбывання пакарання з узмоцненага на строгі. Вынес рашэнне аб пераводзе палітвязня Юрыя Чудзіновіча, блогера YouTube-канала «Кропка незвароту» у турэмны рэжым - «крытую». Таксама вынес пастанову аб пераводзе ў турэмны рэжым палітвязня Паўла Севярынца, тэрмінам на тры гады.
Спіс рэпрэсаваных
Аляксей быў затрыманы 30 чэрвеня 2021 г. у рамках крымінальнай справы па эпізодзе на аб'екце сувязі ВМФ РФ пад Вілейкай.
Паводле версіі абвінавачання, агучанай у судзе, Аляксей разам з Вадзімам Гулевічам, «апрануўшыся ў камуфляж і ўзброіўшыся агнястрэльнай зброяй, праніклі на тэрыторыю ваеннага аб'екта і ўсталявалі выбуховыя прылады з радыусам паражэння да 11 метраў». Адно з іх не спрацавала і было абясшкоджана. Экспертыза паказала, што ініцыяванне адбывалася з запаволеным дзеяннем.
Урон ацанілі больш як у 26 тысяч рублёў. У снежні 2022 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і буйнога штрафу.
У жніўні 2023 года адбылося судовае паседжанне па пытанні замены рэжыму пакарання, у выніку якога Аляксея перавялі на турэмны рэжым.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
Былы следчы. Звольніўся пасля выбараў 2020 года ў знак пратэсту супраць дзейнай улады. Пасля звальнення Мікіта працаваў юрыстам.
Упершыню быў затрыманы 23 красавіка 2021 за "несанкцыянаванае пікетаванне", і адседзеў 15 сутак у турме, паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП. Выйшаў на волю 8 траўня 2021 года.
4 траўня 2021 года Старажэнка, як і іншыя прадстаўнікі праваахоўных органаў, якія звольніліся ў знак пратэсту, быў пазбаўлены Лукашэнка звання старэйшага лейтэнанта юстыцыі запасу.
Мікіта быў затрыманы паўторна 1 лютага 2022 года ў гандлёвым цэнтры ў горадзе Менску. На відэа, апублікаваным на тэлеграм-канале МУС, ён кажа, што перадаў кантакты двух супрацоўнікаў Губазіка і намесніка начальніка СК па Менску аднаму з «пратэстных тэлеграм-каналаў».
Судовы працэс прайшоў 15 лістапада 2022 г. у Менскім гарадскім судзе. Мікіту судзілі за "распальванне іншай сацыяльнай варожасці і розні" па ч. 3 арт. 130 КК, а таксама за "незаконны збор і распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці" (ч. 1 арт. 179 КК).
2 снежня 2022 года яму было прысуджана да сямі гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама Мікіта абавязаны выплаціць штраф 5000 BYN у якасці маральнай кампенсацыі супрацоўнікам, звесткі якіх, паводле абвінавачвання, ён перадаў "пратэстным тэлеграм-каналам".
Затрыманы за маляванне праз трафарэты "Пагоні".
Анатоль Латушка - стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі.
22.03.2024 быў пераведзены на турэмны рэжым да канца тэрміну.
- Аб'яднанні
- Блогеры
Алег — уладальнік YouTube-канала "Трэці рэгіён Беларусь", быў затрыманы ў студзені 2022 года, калі вярнуўся ў Беларусь на навагоднія святы.
Алега абвінавацілі ў дэананімізацыі сілавікоў і ў тым, што, знаходзячыся за мяжой, ён нібыта працягваў "размяшчаць у сацсетках інфармацыю антыдзяржаўнага характару і прапагандаваць супраціўленне прадстаўнікам улады". На сваім канале ён публікаваў відэа з акцыяў салідарнасці беларусаў у Кіеве, дзе жыў з 2020 года. Таксама яму паставілі "цынічныя каментары" пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
У верасні 2022 года ён быў асуджаны па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, уключаючы "распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці". Суд прыгаварыў яго да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і абавязаў выплаціць буйную кампенсацыю.
У ліпені 2023 года Алега паўторна асудзілі за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы" — абвінавачванне, якое часта ўжываецца да палітвязняў, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з турэмнай адміністрацыяй. У верасьні таго ж году зьявілася інфармацыя, што яго перавялі на турэмны рэжым.
Стала вядома, што ў першай палове лета 2025 года ў дачыненні да Алега адбылося яшчэ адно судовае паседжанне па тым жа артыкуле за "непадпарадкаванне". Разгляд апеляцыйнай скаргі мусіў адбыцца ў сярэдзіне ліпеня.
Уладзімір быў затрыманы 18 жніўня 2020 года ў рамках так званай «Карэліцкай справы», звязанай з меркаванымі беспарадкамі ў Карэлічах і Навагрудку пасля прэзідэнцкіх выбараў. Яго асудзілі паводле абвінавачання ў «арганізацыі масавых беспарадкаў» і за абразу Лукашэнкі.
У папраўчай калоніі №17 Уладзімір падвяргаўся сістэматычным збіццям і прадузятым адносінам, у тым ліку частае адпраўленне ў штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу.
У красавіку 2023 года яму ўзмацнілі жорсткасць пакарання, перавёўшы на турэмны рэжым.
- Аб'яднанні
- Дзярж. служачыя
Павал, сын праваслаўнага святара і супрацоўнік аддзела прымусовага выканання Ленінскага раёна горада Брэста, быў затрыманы 1 снежня 2020 года разам з бацькамі ў межах крымінальнай "справы Аўтуховіча". Мікалая Аўтуховіча ўлады назвалі "арганізатарам і кіраўніком тэрарыстычнай групоўкі". Павел быў асуджаны за "ўдзел у злачыннай арганізацыі", "акт тэрарызму", "замах на захоп улады" і "незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі".
У кастрычніку 2023 году яго перавялі на турэмны рэжым.
Павел быў затрыманы ў межах крымінальнай справы, узбуджанай пасля акцыі пратэсту, якая прайшла 23 верасня 2020 года ў Мінску. Яго асудзілі па трох крымінальных артыкулах, у тым ліку «супраціў супрацоўніку міліцыі». Паводле абвінавачання, ён заклікаў да ўдзелу ў масавых беспарадках, якія нібыта былі загадзя спланаваныя пад выглядам масавых мерапрыемстваў, блакаваў камунікацыі, а супраціў выявілася ў непадпарадкаванні патрабаванням адчыніць дзверы, адмове выйсці з машыны і ўтрымліванні рукамі за сядзенне.
У ліпені 2022 года Павел быў паўторна асуджаны за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы» — па гэтым артыкуле судзяць зняволеных, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з адміністрацыяй, за выдуманыя парушэнні.
| 21.01.2025 | В ноябре 2024 был водворен в пкт сроком на 3 месяца. Вероятно подготовка к новой 411 |
- Аб'яднанні
- Двойчы палітзняволенныя
- Палітыкі
- Бацькі непаўнагадовых
Павал - беларускі апазіцыйны палітык і сузаснавальнік партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Яго затрымалі ў чэрвені 2020 года, пасля чаго ён атрымаў некалькі адміністратыўных арыштаў за ўдзел у перадвыбарных пікетах. Пазней Паўла асудзілі па крымінальнай справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў.
У чэрвені 2023 года яго перавялі на турэмны рэжым.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Блогеры
Арцём - былы памежнік, сябра ініцыятыўнай групы па вылучэнні Святланы Ціханоўскай у прэзідэнты і адзін з відэааператараў YouTube-канала «Краіна для жыцця». Ён удзельнічаў у пікеце па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня 2020 года. Пазней яго затрымалі і асудзілі за "арганізацыю масавых беспарадкаў".
У лістападзе 2022 года яго перавялі на турэмны рэжым.
Па дадзеных праваабаронцаў, фігуранты "справы" абавязаны выплаціць кампенсацыю ў памеры 29 мільёнаў рублёў.
- Аб'яднанні
- Прадпрымальнікі
Індывідуальны прадпрымальнік быў затрыманы і асуджаны па трох крымінальных артыкулах за ўдзел у падзеі, якая адбылася падчас разгону людзей 11 кастрычніка 2020 года каля станцыі метро "Пушкінская".
У красавіку 2022 года Івана зноў асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, але на выніковы тэрмін гэта не паўплывала. Аднак у лістападзе гэтага ж года яму дадалі яшчэ адзін год пазбаўлення волі, асудзіўшы за "непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы".
У верасні 2023 года быў асуджаны дадаткова на 3 гады пазбаўлення волі за "гвалт у дачыненні да службовай асобы".
У сакавіку 2024 года пераведзены на турэмны рэжым на 3 гады.
Дзяніс Хахлоў жыў у Расіі з лютага 2023 года, туды ён з'ехаў, бо баяўся пераследу на радзіме. З Расіі ён збіраўся з'ехаць у Грузію, але ў чэрвені 2023 года быў затрыманы ў Кабардзіна-Балкарыі з-за таго, што знаходзіўся ў міждзяржаўным вышуку па запыце Беларусі.
Дзяніс - айчым ужо асуджанага за ўдзел у пратэстах на два гады хатняй хіміі Уладзіслава Лагуценку.
Паколькі ў РФ не існуе аналага артыкула 342 КК РБ, а за хадзьбу па дарогах падчас пратэстаў існуе толькі адміністрацыйнае пакаранне, тэрміны якога ў Дзяніса даўно выйшлі, то ў дэпартацыі расейская пракуратура адмовіла.
Але ў іншым судзе, куды мужчыну прывезлі 13 ліпеня, яму прызначылі адміністрацыйны штраф за "перавышэнне максімальнага тэрміну знаходжання ў Расіі без рэгістрацыі". Са зняволення мужчыну не выпусцілі.
Яго перазатрымалі і змясцілі ў Цэнтр часовага знаходжання замежнікаў. У якасці доказу таго, што Дзяніса трэба трымаць пад вартай да дэпартацыі, было тое, што ён у вышуку ў Беларусі, нягледзячы на тое, што паводле расейскіх законаў ён цалкам невінаваты. Скаргі і звароты да афіцыйных органаў, якія пісалі расейскія праваабаронцы, выніку не далі. Дзяніса вывезуць у РБ.
18.01.2023 адбылося апеляцыйнае паседжанне суда. Прысуд пакінулі без змен.
- Аб'яднанні
- Журналісты
- Бацькі непаўнагадовых
Ігара Карнея затрымалі 17 ліпеня ў Менску і арыштавалі на 10 сутак, ён знаходзіўся ў ізалятары на Акрэсціна. У яго дома правялі ператрус. Пасля 10 сутак арышту яго не выпусцілі і перавялі ў СІЗА.
Ігар доўгі час працаваў журналістам на "Радыё Свабода", вядомы як эсэіст, аўтар тэкстаў аб культурна-гістарычнай спадчыне Беларусі, трэвел-блогер. Неўзабаве пасля затрымання сям'я Ігара выехала за мяжу.
Паводле абвінавачання Ігар актыўна пісаў "негатыўныя матэрыялы з абразамі кіраўніка дзяржавы, прадстаўнікоў улады, журналістаў і грамадзян, якія не падтрымліваюць неканстытуцыйную змену ўлады. Акрамя таго, у сваіх артыкулах ён даваў ілжывую карціну аб эканамічным, сацыяльным, ваенным і міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь" .
Нібыта з 1 чэрвеня па 14 ліпеня 2023 года ён размясціў на рэсурсах БАЖ не менш як 54 інфармацыйныя матэрыялы. Неўзабаве пасьля гэтага быў затрыманы.
07.06.2024 адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргаў, прысуд уступіў у сілу.
11 снежня 2024 г. у судзе Шклоўскага раёна разгледзелі справу Ігара па ч. 1 арт. 411 (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Аляксандр Тараканаў прызнаў Ігара вінаватым і прызначыў яму яшчэ восем месяцаў зняволення.
Як паведамляе "Радыё Свабода", з магілёўскага СІЗА палітвязня прывозілі на некалькі дзён у СІЗА КДБ у Мінску, адкуль вярнулі ў Магілёў: "...у СІЗА КДБ трапіў да лекара і там паслухалі сэрца, пацвердзілі, што не вельмі роўны рытм, выпісалі валяр'янкі. Яшчэ напісаў. кг, зараз крыху ад'ядаецца ў Магілёве”.
21 чэрвеня 2025 года Ігар быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа - Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Блогеры
Жыхар Баранавічаў. Займаўся прадпрымальніцтвам, потым працаваў дальнабойшчыкам.
На выбарах-2020 спрабаваў зарэгістравацца ў кандыдаты ў Прэзідэнты - але ЦВК яму адмовіў .
Перад выбарамі 2020 года стаў актыўна весці YouTube-канал "Кропка незвароту" (у дадзены момант налічвае 43,3 тысячы падпісчыкаў). У тым ліку заявы з дадзенага канала леглі ў аснову крымінальнай справы супраць Чудзіновіча. У ліпені 2021 года мужчыну змясцілі пад варту. 1 мая 2022 года пераведзены ў крытую турму.
Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю ў сакавіку 2025 года.
| 26.01.2024 | Перед тюрьмой у него была проблема с ногами, возможно суставы - он ходил с подлокотным костылем. Жаловался, что состояние ухудшилось после ШИЗО, куда его помешали накануне. Когда его вели на ПКТ у него костыль забрали. Видели как он выходил, держась рукой за стену общежития. Из разговоров с ним он сказал, что его жену убили, а дочь похитили (намекая, видимо, что его жена умерла в больнице из-за низкого уровня медицины, а дочь, оставленную без попечителей, отправили в интернат). |
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Журналісты
беларускі філосаф і метадолаг, грамадска-палітычны дзеяч, стваральнік Лятучага ўніверсітэта. Быў затрыманы чацвёртага жніўня 2021 года пасля ператрусу ў доме ў межах крымінальнай справы.
13 лютага ў судзе Шклоўскага раёна адбыўся суд па замене Уладзіміру рэжыму ўтрымання і пераводзе яго на турэмны рэжым.
11 верасня 2025 года стала вядома , што 52 палітвязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін . Сярод вызваленых Уладзімір Мацкевіч.
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Студэнты
Акіхіра, актывіст анархісцкага руху, быў затрыманы ў жніўні 2020 года ў Менску. Яму было прад'яўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў "масавых беспарадках" і іншых "злачынствах".
У 2022 годзе ён быў прыгавораны да 16 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі. У лютым 2023 года Вярхоўны суд скараціў тэрмін на тры месяцы.
У ліпені 2024 года стала вядома, што яму ўзмацнілі жорсткасць умовы пакарання, перавядучы на турэмны рэжым.
21 чэрвеня 2025 года Акіхіра быў вызвалены пасля візіту ў Менск спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа — Кіта Келага, і адразу ж вывезены ў Літву.
