Андрэй, кіраўнік клуба настольных гульняў «Кромверк» і адзін з арганізатараў фестывалю настольных гульняў «Юнікон», быў затрыманы ў верасні 2021 года як адміністратар аднаго з тэлеграм-каналаў і асуджаны па адміністрацыйным артыкуле. Пасля гэтага на волю ён не выйшаў — яго перавялі ў СІЗА па крымінальнай справе, узбуджанай за «абразу Лукашэнкі» і «абразу прадстаўніка ўлады».
У снежні 2021 года Андрэя прызналі вінаватым і прыгаварылі да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пасля абвяшчэння прысуду яго вызвалілі з-пад варты ў зале суда, аднак увечары таго ж дня зноў затрымалі па новым эпізодзе па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады» за каментары ў інтэрнэце на адрас Карпянкова, Качанавай і інш.
У сакавіку 2022 года Андрэя зноў прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі.
Па падліках праваабаронцаў, ён быў вызвалены ў лютым 2024 года, цалкам адбыўшы прызначаны судом тэрмін пакарання.
Вырак суда 28.12.2021
4 гады абмежаванні волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Вырак суда 11.03.2022
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Выніковы прысуд шляхам частковага складання:
2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.