36-гадовыя Зміцер і Вольга Капузы былі затрыманыя 16 студзеня 2024 года. Муж з жонкай родам з Драгічынскага раёна, жылі каля беларуска-ўкраінскай мяжы. Пасля затрымання на дзяржтэлебачанні выйшаў прапагандысцкі відэаролік "Зачыстка. Барацьба з дыверсантамі і агентамі спецслужбаў Украіны ў Беларусі", у якім іх абвінавачвалі ў кантрабандзе з Украіны. Тады агулам затрымалі групу з 12 чалавек. Па версіі прапагандыстаў, пара нібыта працавала на спецслужбы Украіны. Сцвярджалася, што жыхары Драгічынскага раёна дапамагалі Службе бяспекі Украіны - забіралі выбухоўку і рабілі тайнікі на тэрыторыі Беларусі.
У прапагандысцкім відэа паказалі , як Зміцеру пры затрыманні прастрэлілі сцягно. А пазней - як ён перасоўваецца на мыліцах. Брата Зміцера адразу пасля затрымання супрацоўнікі КДБ збівалі па галаве.
Адзін з вызваленых палітвязняў, якісядзеў разам з Капузай у СІЗА-7, распавёў, што адпачатку абвінавачаннеішлопа арт.289КК РБ -абвінавачаннеў тэрарызме . Але па гэтым артыкуле трэба, каб было здзяйсненневыбуху , падпалуці іншых дзеянняў, якія ствараюць небяспеку гібелі людзей . Потым супрацоўнікі КДБперакваліфікавалі справу на арт.356КК - "Здрада дзяржаве".Яктлумачыўсам Капуза аднакамерніку , у яго быў дом у вёсцыСварыньу Драгічынскім раёне,недалёкаад мяжы з Украінай.І вось ён там займаўсякантрабандай: бурштын, цыгарэты, гарэлка.Могадразуперавезцітавар, а мог схаваць і перавозіць часткамі для бяспекі.Відаць, адноса сховішчаўсталавядома супрацоўнікам КДБ і ў яго падкінулі выбухоўку.Пра што Капузадаведаўсяпасля арышту. Падчас затрымання з бусіка выскачылі людзі, падбеглі да яго аўтамабіля, адчынілідзверцыі без адзінага слова двойчы стрэлілі ўнагу . Дм ітрыйатрымаўмінімальную медыцынскую дапамогу . Пашанцавала , што не пачалася гангрэна, што нага ацалела.Зміцер, на той час віны непрызнаў, таму яго вельмі моцна збівалі для атрымання прызнання.
Вырак суда дата невядомая
24 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Пасля ўступлення прысуду ў сілу вы можаце толькі пісаць вязню ліста. У адпаведнасці з п.85 УВК РБ асуджаныя не могуць атрымліваць грашовыя пераводы ад асоб, якія не з'яўляюцца блізкімі сваякамі. Пасылкі і бандэролі таксама магчымы толькі ад сваякоў. Калі хочаце дапамагчы - дапамажыце сям'і адрасна, калі гэтая опцыя даступная ў картцы палітвязня.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Вартаўнік — гэта значыць, ты хочаш рэгулярна дапамагаць канкрэтнаму чалавеку ў зняволенні праз яго сям'ю. Выберы палітвязня і націсні «Стаць Вартаўніком», наша каманда звяжацца з вамі ў бліжэйшы час.
Вы можаце запытаць лісты, якія знаходзяцца ў нас на захоўванні, для гэтага пакіньце свой тэлеграм акаўнт для зваротнай сувязі, мы звяжамся з вамі і пасля верыфікацыі асобы перадамо архіў з вашымі лістамі.
Вы з'яўляецеся сваяком ці блізкім палітвязня? Дашліце нам кароткі опіс і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля верыфікацыі дадзеных мы апублікуем вашага блізкага на сайце.
У вас ёсць інфармацыя аб адміністрацыйным пераследзе? Калі ласка, дашліце нам кароткае апісанне і ваш кантакт у Telegram для зваротнай сувязі. Пасля праверкі даных мы апублікуем вашу інфармацыю на сайце.