Алена Пятроўна Цімашчук
  • Аб'яднанні
  • Журналісты
Алена Пятроўна Цімашчук
Былыя палітвязні
Запытаць лісты Банк лістоў 12
У зняволенні: ~545 дзён
Родны горад: Дзівін
Дзень народзінаў: 28.06.1993
Знаходзілася ў: ПК-4Гомель, ПК-4, вул. Антошкіна 3, 246035
Я даслаў!
> 10
Гвалтоўнае перамяшчэнне
  • Аб'яднанні
  • Журналісты
Даслаць інфармацыю

Працавала ў дзяржаўнай газеце "Брэсцкі веснік" (заснавальнікам з'яўляецца гарвыканкам) і тэлерадыёкампаніі "Брэст".

Таксама раней Алена Цімашчук як фрылансер супрацоўнічала з рэгіянальнымі выданнямі "Вячэрні Брэст", "Брэсцкі кур'ер", "Брэсцкая газета", інтэрнэт-выданнем "Віртуальны Брэст", а таксама "Брэсцкім зялёным парталам".

Як адзначаюць мясцовыя журналісты, Алена Цімашчук падчас супрацоўніцтва з незалежнымі выданнямі не рыхтавала публікацый на палітычныя тэмы. Часам яна рабіла рэкламныя артыкулы і пісала на тэмы псіхалогіі, бо мае вышэйшую адукацыю па гэтай спецыяльнасці.

Што стала прычынай для крымінальнага пераследу журналісткі - пакуль дакладна невядома.

Згодна з прыгаворам акрамя пазбаўлення волі Алене прысудзілі штраф 46000 рублёў.

16.08.2024 адбыўся апеляцыйны разгляд суда, прысуд уступіў у сілу.

11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. Сярод іх ёсць і грамадзяне еўрапейскіх краін. Сярод вызваленых Алена Цімашчук.

Вырак суда 03.06.2024
5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, 1150 базавых велічынь штрафу.
Апеляцыя 16.08.2024
невядома.
Датычныя да рэпрэсій
Публічныя лісты
Дадаць інфармацыю

Пакінуць кантакт

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Прапанаваць працу

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Дадаць аб'яву

Калі ласка, пакіньце ваш кантакт у Telegram і опіс аб'явы. Пасля мадэрацыі вашая аб'ява будзе апублікавана на сайце.

Як даведацца ці стварыць username у Telegram?

Мульцізагрузка 0/0