Кірыл Раманавіч Ашурак
Кірыл быў затрыманы 23 чэрвеня 2021 г. у рамках крымінальнай справы па эпізодзе на аб'екце сувязі ВМФ РФ пад Вілейкай. У прапагандысцкім фільме АНТ ён прадстаўлены як першапачатковы выканаўца задання па падрыве аб'екта, аднак адмовіўся ад удзелу і толькі дапамог разведаць мясцовасць.
Лукашэнка згадваў Кірыла ў ліку людзей, якія нібыта хацелі збегчы ва Украіну і Літву, але былі затрыманыя групай КДБ "Альфа".
Вядома таксама, што Кірыл раней затрымліваўся і быў жорстка збіты 9 жніўня 2020 года.
У снежні 2022 года яго прызналі вінаватым і прыгаварылі да пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і буйнога штрафу.
4 жніўня 2023 г. адбыўся суд аб замене рэжыму пакарання. . Вынік невядомы .
У канцы восені 2025 года Кірылу перавялі ў іншую калонію.
У маі 2026 г. стала вядома , што на Кірыла ў зняволенні адбываецца ціск . У Магілёўскай калоніі яго перыядычна змяшчалі ў штрафны ізалятар , пасля яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. Палітвязня асудзілі па арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі ). Па новым прыгаворы тэрмін ён будзе адбываць у калоніі строгага рэжыму № 9 у Горках.
У Кірылы вельмі цяжкі стан здароўя . Ён мае шэраг сур'ёзных захворванняў , а напрыканцы 2025 года ў палітвязня здарыўся мікраінсульт. Па інфармацыі "Вясны", Кірыл не бачыўся з роднымі ўжо тры гады.
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Датычныя да рэпрэсій
Фігуранты справы
Хто яшчэ знаходзіцца ў Тюрьма-4
