Мікалай Віктаравіч Статкевіч
- Аб'яднанні
- Актывісты
- Ваенныя
- Палітыкі
Мікалай - лідэр незарэгістраванай Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), былы кандыдат у прэзідэнты, падпалкоўнік запасу, кандыдат тэхнічных навук. Адзін з заснавальнікаў Беларускага аб'яднання вайскоўцаў. Неаднаразова быў у зняволенні па палітычных матывах.
У 1990-х арганізаваў пратэсты, у тым ліку «Менскую вясну» і марш 1999 года.
У 2004 годзе ўзначаліў вулічныя пратэсты супраць фальсіфікацыі рэферэндуму, пасля чаго ў 2005 годзе быў асуджаны на 3 гады абмежавання волі. У сувязі з аб'яўленай у гонар 60-годдзя Перамогі амністыяй тэрмін пакарання быў скарочаны на год. У 2010 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі і пратэстах у Мінску, пасля чаго быў затрыманы і ў 2011 годзе асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У студзені 2012 года і ў маі 2015 года ўмовы пакарання былі больш жорсткімі, у выніку чаго ён знаходзіўся на турэмным рэжыме. Вызвалены ў жніўні 2015 года ў рамках памілавання.
Пасля выхаду працягнуў палітычную дзейнасць і ўдзел у вулічных акцыях. У 2016 годзе з яго ініцыятывы быў створаны Беларускі нацыянальны кангрэс. У 2020 годзе выступіў у падтрымку жонкі іншага незарэгістраванага кандыдата - сацыяльнага блогера Сяргея Ціханоўскага - Святланы Ціханоўскай . Чарговы раз Мікола быў затрыманы 31 траўня 2020 года па дарозе на яе перадвыбарчы пікет. Першапачаткова ён атрымаў 15 сутак адміністратыўнага арышту, але так і не выйшаў на волю. Пасля, у снежні 2021 года, яго асудзілі па крымінальнай справе за "арганізацыю масавых беспарадкаў".
Па дадзеных праваабаронцаў, фігуранты "справы" абавязаныя выплаціць кампенсацыю ў памеры 29 мільёнаў рублёў.
11 верасня 2025 года стала вядома, што 52 вязні беларускага рэжыму прымусова перамясцілі на тэрыторыю Літвы. У ліку вызваленых Мікола Статкевіч. Пры гэтым Мікалай адмовіўся пакідаць тэрыторыю Беларусі, для гэтага яму давялося выбіць нагой дзверы ў аўтобусе. Пасля некалькіх гадзінаў чакання на нейтральнай паласе, ён вярнуўся на тэрыторыю РБ. Як стала вядома толькі праз два месяцы, яго зноў узялі пад варту. Дакладнае месцазнаходжанне невядома.
19 лютага 2026 года стала вядома, што Мікалай на волі, 21 студзеня ў яго здарыўся інфаркт галаўнога мозга - ён аднаўляецца і пакуль мае праблемы з прамовай. Цяпер Мікалай дома ў Беларусі з жонкай .
Пасля вызвалення ў Мікалая няма пашпарта ці іншых дакументаў , таксама яму не выдалі эпікрыз ці выпіску з медыцынскіх дакументаў. Гэта стварае вялікія праблемы для аператыўнага аказання ўрачэбнай дапамогі . Прававы статус былога палітвязня таксама не вызначаны , што стварае немагчымасць выехаць на рэабілітацыю .
Як напісаць ліст?
✏️ Паштоўка са словамі падтрымкі (верш вашага ўлюбёнага аўтара, тэкст песні ці прыгожы выраз). Паверце, нават такая дробязь будзе важна для чалавека ў няволі.
✏️ Падзеі са свайго жыцця. Калі чалавек знаходзіцца ў ізаляцыі доўга, то любая вашая гісторыя з жыцця будзе для яго вакенцам ў атачальную рэчаіснасць. Бытавыя пытанні і паўсядзённыя падзеі — усё гэта нашмат лепш за штодзённасць кратаў і камер.
✏️ Важна дзяліцца навінамі. Узгадвайце самыя гучныя і цікавыя падзеі, у залежнасці ад інтарэсаў вашага суразмоўцы.
✍️️ Памятайце, кожны ліст праходзіць цэнзуру. Гэта значыць, што вашыя лісты чытаюць староннія людзі, зацікаўленныя ў тым, каб абмежаваць чалавека ў інфармацыі ці выкарыстаць яе супраць зняволеннага ці нават вас.
Таму старайцеся пазбягаць:
👉️️ рэзкіх выказванняў на вострыя палітычныя тэмы
👉 выказванняў у адрас прадстаўнікоў улады
👉 нецэнзурную лаянку
👉 абмеркаванне акалічнасцяў крымінальнай справы
Датычныя да рэпрэсій
